Грамадства

Праз тры гады Чапаева зноў вярнулі на вуліцы Гродна — расіяне патрабавалі

Бюст Васілія Чапаева, які дэмантавалі з вуліцы Васілька ў лютым 2019 года, усталявалі ў скверы на вуліцы Шчорса. Ён будзе знаходзіцца побач з вайсковай часткай 5522, у якой базуецца гродзенскі АМАП. Раней бюст планавалі перадаць у гісторыка-археалагічны музей, піша Hrodna.life.

Помнік Чапаеву стаў суседам іншага героя Грамадзянскай вайны Расіі ‒ Мікалая Шчорса. Яго помнік стаіць у скверы ўжо даўно.

Тэрыторыю вакол бюста Чапаева акультурваюць. Там ужо з’явіліся лавачкі і сметніцы — усё ў стылі «мілітары».

Калі і чаму прыбралі Чапаева?

У лютым 2019 года гарадскія службы знялі з пастамента на вуліцы Васілька бюст героя грамадзянскай вайны ў Расіі Чапаева. Помнік абяцалі адрэстаўраваць да 75-годдзя Гродзенскай вобласці.

Жыхары горада актыўна абмяркоўвалі лёс помніка і магчымыя яму альтэрнатывы. Адна з прапаноў ‒ замяніць Чапаева на помнік паэту Міхасю Васільку, імя якога носіць цяпер вуліца. 31 сакавіка 2019 года стала вядома, што бюст Чапаева адправяць у музей. Гарадскія ўлады падтрымалі прапанову аб пераносе помніка.

Расійскае інфармацыйнае агенцтва «Чырвоная Вясна» адправіла запыт у МЗС РФ. Дыпламаты ў красавіку 2020 сустрэліся з прадстаўнікамі Гродзенскага аблвыканкама. Тыя далі зразумець, што дэмантаж бюста Чапаева не з’яўляецца «барацьбой з савецкімі манументамі».

У жніўні 2020 года ўнучатая пляменніца Чапаева Марына Чапаева звярнулася да Лукашэнкі з просьбай перадаць помнік у Расію. Яна пісала, што бюст Васіля Чапаева «па-варварску отбойными малаткамі знеслі, нібыта для рэстаўрацыі па патрабаванню вашых нацыяналістаў з «Малады фронт».

Пасля дэмантажу помнік Чапаеву знаходзіўся на адным з прадпрыемстваў ЖКГ, у Гродзенскі гісторыка-археалагічны музей яго так і не перадалі.

Ці быў калі небудзь Чапаеў у Гродне?

Чапаеў ніколі не быў ні ў Гродне, ні ў Беларусі. Па адной з версій, якую распавядаў краязнаўца Віктар Саяпін, бюст героя Грамадзянскай вайны ў Расіі трапіў у Гродна выпадкова: яго перадалі «ў нагрузку» разам з будаўнічымі матэрыяламі з украінскага камбіната.

У савецкі час у Гродне была вуліца Чапаева, але ў 1994 годзе яе перайменавалі ў гонар беларускага паэта Міхася Васілька, які жыў на ёй. Помнік Чапаеву пры тым заставаўся на вуліцы.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць