Грамадства77

Еўрадэпутаты патрабуюць ўвесці візавую забарону для беларускіх і расійскіх вайскоўцаў і чыноўнікаў

Дэпутаты Еўрапарламента прапанавалі вярхоўнаму прадстаўніку ЕС па замежных справах і палітыцы бяспекі Жазэпу Барэлю і міністру замежных спраў Чэхіі, якая старшынствуе ў ЕС, Яну Ліпаўскаму ўвесці забарону на выдачу ўязных віз вайскоўцам з Расіі і Беларусі, а таксама чыноўнікам урадаў і членаў іх сем'яў, паведамляе Postimees.

Пра ініцыятыву распавёў еўрадэпутат ад Эстоніі Урмас Паэт, адзначыўшы, што ён далучыўся да гэтай прапановы. Ён лічыць, што для расійскіх турыстаў «варта ўвесці ва ўсім Еўрапейскім саюзе забарону на выдачу турыстычных віз». Аднак, паколькі краіны-ўдзельніцы ЕС да гэтага часу не здолелі дамовіцца паміж сабой, варта было б працягнуць працу ў гэтым кірунку.

На думку членаў Еўрапарламента, забарона на выдачу ўязных віз павінна закрануць усіх вайскоўцаў і чыноўнікаў урадаў Расіі і Беларусі, а таксама членаў іх сем'яў.

Раней паведамлялася, што Латвія, Літва, Эстонія, Польшча, Чэхія, Славакія, Данія, Бельгія і Нідэрланды перасталі прымаць ад расіян дакументы на афармленне турыстычных віз.

Каментары7

  • даведка
    14.09.2022
    А если Валерий Сахащик уже успешно ассимилировался и спокойно себе живёт, занимаясь бизнесом в Польше?! 
  • Каздузь
    14.09.2022
    Можа раней трэба было неяк, не?
  • Мангол
    14.09.2022
    И в отношении руководителей государственных организаций, и акционерных обществ, где есть хоть процент госимущества. И детей их ограничить в этом. Тогда будет справедливо.
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Усе навіны →
Усе навіны

Як паступіць у Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт у 2025 годзе? Расказваем

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Пяць пытанняў, якія застаюцца пасля смерці экс-выкладчыка БНТУ Шчукіна, што ўцякаў ад міліцыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць