Грамадства

Як працуе ўказ Лукашэнкі аб узаконьванні ў спрошчаным парадку пабудоў, узведзеных без дазволу

У Беларусі ўжо тры месяцы працуе ўказ Лукашэнкі «Аб спрошчаным парадку прыёмкі ў эксплуатацыю аб'ектаў будаўніцтва», па якім можна ўзаконіць пабудову, узведзеную без дазволу і без праектнай дакументацыі. Аб практычных нюансах гэтага працэсу расказаў начальнік упраўлення архітэктуры і будаўніцтва Мінскага райвыканкама Раман Вараўка ў інтэрв'ю сайту Prystalica.by.

Фота ілюстрацыйнае

«Мінскі райвыканкам можа прымаць у эксплуатацыю будынкі на зямельных надзелах, выдадзеных да 1 верасня 2022 года», — расказаў Раман Вараўка. У ягоным Мінскім раёне такіх будынкаў было 535, да цяперашняга часу ўжо ўзаконілі 233.

Вараўка адзначыў, што ўласнікам трэба здаваць усе дакументы не ў «адно акно», а ва ўпраўленне архітэктуры і будаўніцтва выканкама. Працэдура павінна быць праведзена на працягу месяца. Сам указ носіць часовы характар і дзейнічае да 1 студзеня 2025 года.

Акрамя заявы, уладальнікі павінны падаць дакументы, якія пацвярджаюць права карыстання зямельным участкам і ведамасць тэхнічных характарыстык на капітальныя пабудовы. У самой заяве трэба засведчыць згоду паўналетніх грамадзян, якія маюць права валодання і карыстання гэтым будынкам.

Чыноўнік звярнуў увагу, што пабудова павінна размяшчацца на адпаведнай адлегласці ад мяжы суседскага ўчастка. Калі ёсць адхіленні па адлегласці паміж суседзямі, давядзецца прынесці натарыяльна завераную згоду іншага землекарыстальніка.

Акрамя таго, ва ўказе дакладна агаворана, што будынак павінен адносіцца да 5-га класа складанасці. Гэта азначае, што гаспадарчая пабудова мусіць быць аднапавярховай.

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць