Гісторыя33

У ЗША апублікаваныя тысячы архіўных дакументаў аб забойстве Джона Кенэдзі

Белы дом распарадзіўся апублікаваць у поўным аб'ёме тысячы дакументаў аб забойстве прэзідэнта ЗША Джона Ф. Кенэдзі. Агульнадаступнымі ў інтэрнэце сталі больш за 13 тысяч файлаў, гэта больш за 97% архіўных дакументаў, прысвечаных гэтай справе, піша Руская служба Бі-бі-сі.

Лі Харві Освальд у Мінску

Ніякага гучнага выкрыцця не чакаецца, але гісторыкі спадзяюцца даведацца больш пра меркаванага забойцу, які нейкі час жыў у Мінску.

35-ы прэзідэнт ЗША Джон Фіцджэральд Кенэдзі быў застрэлены падчас візіту ў Далас (штат Тэхас) 22 лістапада 1963 года.

Закон 1992 года патрабаваў, каб урад апублікаваў усе дакументы аб забойстве да кастрычніка 2017 года.

У чацвер прэзідэнт Джо Байдэн выдаў указ, які дазваляе апублікаваць інфармацыю, але паведаміў, што некаторыя файлы застануцца засакрэчанымі да чэрвеня 2023 года, паколькі іх публікацыя можа нанесці пэўную шкоду.

Нацыянальны архіў ЗША заявіў, што цалкам закрытымі застануцца 515 дакументаў, а яшчэ 2545 дакументаў будуць закрытыя часткова.

Амерыканскае расследаванне 1964 года, якое вяла камісія Уорэна, устанавіла, што Кенэдзі быў забіты амерыканскім грамадзянінам Лі Харві Освальдам і што ён дзейнічаў у адзіночку.

Освальд быў забіты ў падвале паліцэйскага ўпраўлення Даласа праз два дні пасля арышту.

Смерць Джона Кенэдзі спарадзіла шматлікія тэорыі змовы, у тым ліку — аб ролі ЦРУ ў гэтай справе. У чацвер ЦРУ зноў заявіла, што ніколі не было звязана з Освальдам і не хавала інфармацыі пра яго ад амерыканскіх следчых.

Даследчыкі гэтай справы спадзяваліся, што адкрыццё архіва раскрые больш звестак пра тое, што Освальд рабіў у Мехіка, дзе ён у кастрычніку 1963 года сустракаўся з агентам КДБ.

У сваёй апошняй заяве ЦРУ сцвярджае, што ўся інфармацыя пра паездку Освальда ў Мехіка, якая ёсць у распараджэнні агенцтва, была раней апублікаваная. Як заяўляе ЦРУ, сярод агучаных дакументаў новай інфармацыі па гэтай тэме няма.

Але даследчыкі з Фонду Мэры Ферэл, некамерцыйнай арганізацыі, якая вывучае гісторыю і якая падала ў суд на ўрад з патрабаваннем апублікаваць файлы, заявілі, што ЦРУ ўтойвае інфармацыю аб знаходжанні Освальда ў Мексіцы.

У фондзе сцвярджаюць, што некаторыя дакументы ЦРУ ніколі не адпраўляліся ў архівы і таму не ўвайшлі ў толькі што апублікаваную партыю.

Адзін нядаўна апублікаваны дакумент паказвае, што прэзідэнт Мексікі дапамог ЗША правесці праслухоўванне тэлефонных размоў у савецкім пасольстве ў Мексіцы без ведама іншых афіцыйных асоб у мексіканскім урадзе.

Гэтая крупінка інфармацыі была схаваная ў раней выпушчанай, адрэдагаванай версіі файла, паведамляе тэлеканал Сі-бі-эс.

Белы дом заявіў, што абнародаванне файлаў дазволіць грамадскасці лепш зразумець ход расследавання забойства.

Прэзідэнт Байдэн таксама паведаміў, што было праверана амаль 16 тыс. запісаў, якія раней былі апублікаваныя ў адрэдагаваным выглядзе, і было вырашана, што больш за 70% гэтых запісаў зараз можа быць апублікавана цалкам.

Адміністрацыя Трампа апублікавала тысячы старонак гэтай справы за час яго прэзідэнцтва, але пакінула закрытымі іншыя з меркаванняў нацыянальнай бяспекі, нягледзячы на закон 1992 года, які абавязвае апублікаваць усю інфармацыю да 2017 года.

У кастрычніку 2021 года Байдэн апублікаваў яшчэ каля 1 500 дакументаў, і вось цяпер амаль усе дакументы з архіва, прысвечанага забойству Джона Кенэдзі, пабачылі свет.

Каментары3

  • Vir
    16.12.2022
    Suskieviča ūžo niama, a jon moh by smat paviedac`...
  • Мойша
    16.12.2022
    Vir, ага зараз былы пазаштатны супрацоўнік спецслужб распавеў бы вам як вербаваў Лі? Не смяшыце мяне
  • Vir
    16.12.2022
    Мойша, kaniečnie ž, heta nie raspavioū by, bo naūrad-ci jon vierbavaū Osvalda. Alie ž byū prystaūlieny kantoraj da jaho, moža navat buchaū z im. Niejkija instruktaži atrymlivaū, niesta mo fiksavaū. Chto ž jasče moh by viedac` pra pierabyvaņnie Osvalda ū Miensku stoļki, koļki viedaū Suskievič ?
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Усе навіны →
Усе навіны

У дворыку БНТУ памёр чалавек, які ўцякаў ад міліцыі2

«Усе пытаюцца, навошта гэтыя вяроўкі ў столі?» Мінчук купіў студыю і ператварыў яе ў чылаўт-зону1

Не выязджаў з Беларусі, а трапіў на роўмінг: як жыхар Брэстчыны страціў грошы на мабільнай сувязі

«Адчуў сябе калабком». 22-гадовы беларус збег з войска, пажыў на некалькіх кантынентах, але цяпер яму трэба грошы15

«Да нашай машыны ішла хутчэй за міліцыянтаў». Як у Мядзельскім раёне шукалі зніклую 74-гадовую жанчыну2

Навукоўцы высветлілі, якія прадукты ў рацыёне жанчын сярэдніх гадоў павышаюць шанцы на здаровае старэнне

Пяць гадоў таму ў Гродне затрымалі Сяргея Ціханоўскага6

«Мой тэрмін паўнамоцтваў падыходзіць да канца». Ілан Маск пакідае адміністрацыю Трампа4

У беларускіх радзільнях бяруць у закладнікі немаўлят, якіх нарадзілі мігранткі, каб спагнаць з бацькоў грошы? Разбіраемся13

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер5

Беларускі IT-мільярдэр Гурскі: Маю першую жонку забіў гемблер

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць