Грамадства1111

«Не думалі, што нехта можа пабачыць тут іншы сэнс». Брэнд адзення выпусціў прынт з Бяляцкім — і атрымаў кучу крытыкі

Прынт з партрэтам праваабаронцы Алеся Бяляцкага і цытатай з песні расійскага панк-музыканта Ягора Летава, які выказваўся ў падтрымку Лукашэнкі, выклікаў абурэнне ў сацсетках.

Худзі з тым самым прынтам. Скрыншот: instagram.com / znivien2020

«Вы сур’ёзна?»

Прынт з нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім і цытатай Летава выпусціў брэнд адзення Znivien. На майкі і худзі нанеслі партрэт Бяляцкага, зверху падпісалі «Мая праваабарона», а знізу дадалі змененую цытату Летава «Не ўсё ідзе па плане». Некаторыя палічылі такі дызайн няўдалым. Усчалася палкая дыскусія.

«Бяляцкі са спасылкай на Летава? Таго самага Летава, які падтрымліваў Лукашэнку і выступаў на канцэрце ў гонар стварэння «Беларускага патрыятычнага саюза моладзі» і крычаў там лозунгі пра «нашую будучую супольную імперыю»? Вы сур'ёзна??» — гаварылася ў адным з каментароў.

«Давайце па парадку: спадар Бяляцкі беларускамоўны, а гэта радок з расійскай песні. Далей: які мэсэдж у гэтага прынта? Што вось, дагуляўся спадар Бяляцкі, што яго пасадзілі? Праваабарона не па плане пайшла?» — піша яшчэ адзін каментатар.

Некаторыя абвінавацілі вытворцаў у хайпе.

«Алесь Бяляцкі сядзіць у турме — мы гэта паказалі ў тым стылі, які ў нас ёсць»

Брэнд Znivien раней выпускаў адзенне з сучаснымі прынтамі, адзін з вядомых — Make Belarus za**** again.

У сваіх адказах на каментары з крытыкай новага дызайну з Бяляцкім брэнд настойваў: «Прынт — гэта кавер на гурт «Гражданская оборона». Калі ў іх усё ідзе па плане, у Беларусі заўсёды не па плане. А замест Летава тут фота Алеся Бяляцкага».

У каментары «Нашай Ніве» брэнд адзначыў, што пытанне аб зняцці адзення са спрэчнай выявай актуальнае.

«Мы зараз рыхтуем якраз паведамленне наконт гэтай сітуацыі.

Калі мы рабілі гэты прынт, нават не думалі, што нехта можа пабачыць тут нейкі іншы сэнс ці жарт», — заўважае Znivien.

«Прынт з Алесем, як мы пісалі ўжо некалькі разоў у каментарах, гэта прыцягненне ўвагі да праблемы праваабароны, да таго, што нобелеўскі лаўрэат сядзіць у турме. Мы не бачым нічога дрэннага, калі мы робім пераасэнсаванне былога (трэк Летава) на сучасны абсурдны лад.

Алесь Бяляцкі сядзіць у турме — мы гэта паказалі ў тым стылі, які ў нас ёсць. Калі гэта зачапіла кагосьці — выбачайце, мы хацелі зрабіць толькі лепш», — патлумачыў сваю пазіцыю брэнд.

Фота з адзеннем, якое выклікала крытыку, прыбралі з сацсетак.

А пазней у сторыс звярнуліся да аўдыторыі:

«Нам важна ставіцца з павагай да іншых людзей і іх пачуццяў, а таксама сачыць за тым, каб нашы дзеянні не прычынялі шкоды людзям вакол. Нам важна шукаць сувязі з радзімай і падтрымліваць сваю культуру, але гэта не павінна быць за кошт чужых пачуццяў ці шкоды іншым людзям, іх рэпутацыі.

Мы вырашылі выдаліць прынт з Алесем Бяляцкім, каб не правакаваць людзей на лаянку і высвятленне адносін. Калі ёсць пытанні ці прапановы — мы заўсёды адкрытыя да дыялогу».

Хто такі Ягор Летаў

Ягор Летаў — расійскі панк-музыкант, лідар гурта «Гражданская оборона». У розныя часы ён называў сябе камуністам, савецкім нацыяналістам. Выступаў у падтрымку Аляксандра Лукашэнкі. У адным са сваіх інтэрвʼю заявіў: «Трэба падтрымаць Лукашэнку, ён класны чалавек».

У 1997 годзе напачатку канцэрта ў Мінску Летаў вітаў публіку воклічамі: «Слава Саюзу Беларусі і Расіі! Слава Беларусі! Слава Расіі! Слава будучаму прэзідэнту нашай агульнай імперыі — Аляксандру Лукашэнку».

Паводле Летава, Лукашэнка — «разумны і хітры прэзідэнт, дальнабачны палітык, які робіць вельмі тонкія і дакладныя хады». На яго думку, «сярод расійскай і беларускай апазіцыі такіх лідараў, як Лукашэнка, проста няма».

Цытата, якую выкарыстаў брэнд адзення, з песні, прэм’ера якой адбылася ў 1988 годзе. 

Каментары11

  • 1
    20.12.2022
    Так, дызайн няўдалы. Маглі і лепш што прыдумаць. Хапае і беларускіх трапных выразаў, асабліва, калі прынт з Бяляцкім. Спадабаўся выраз: "усчалася палкая дыскусія" )) дзякуй
  • р
    20.12.2022
    Шчаслівы той, хто проста слухае песні Летава без гэтага вось усяго
  • Русскомірные дэгенераты
    20.12.2022
    Яны літаральна паўсюль. А камусьці шчэ няясна, чаму мы жывем горш за суседзяў, якія русскій мір пагналі са сваіх краін яшчэ ў 1989-91-х. 
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць