Грамадства33

Брытанская разведка: Расія перакінула ў Беларусь частку сіл са складу гвардзейскай танкавай арміі

У аглядзе Мінабароны Вялікабрытаніі ад 27 снежня сцвярджаецца, што Расія нядаўна перакінула ў Беларусь частку падраздзяленняў, якія ўваходзяць у склад 1-й гвардзейскай танкавай арміі.

«Элементы 1-й расійскай гвардзейскай танкавай арміі, верагодна, былі сярод расійскіх сіл, якія нядаўна перакінулі ў Беларусь. Гэта фарміраванне, напэўна, праходзіла навучанне перад разгортваннем. Малаверагодна, што ў яго ёсць падраздзяленні падтрымкі, неабходныя для прывядзення ў баявую гатоўнасць», — адзначае разведка.

У аглядзе расказваюць таксама, што апошнія двое сутак актыўныя баявыя дзеянні сканцэнтраваныя пераважна вакол Бахмута і ў раёне Сватава. «Расія працягвае частыя дробныя атакі, але з рук у рукі пераходзіла вельмі нязначная тэрыторыя», — дадаюць у паведамленні.

Каментары3

  • Vir
    27.12.2022
    Heta zrobliena Kramliom nie dlia napadu na Ūkrajinu, a dzielia ūtrymaņnia Bielarusi ū svaich kipciurach. Bo tam pradbačac`, sto z Ukrainy daviadziecca drapac`, i heta moža vyklikac` niepažadanyja pracesy ū bielaruskim hramadztvie, moža aktyvizavac` vyzvalienčy ruch.
  • прахвет
    27.12.2022
    Калі ўкраінцы канчаткова выкінуць з сваёй краіны пуцінскую арду, Лукашэнка абвесціць у Беларусі ваеннае становішча (каменданцкая гадзіна, спыненне дзеяння ўсіх законаў, у тым ліку Канстытуцыі, etc.). Тым часам гэта будзе ягоны апошні крок да магілы.
  • Вадя
    27.12.2022
    А что,могут ударить по западу Украины, парализовать снабжение ,так как украинская армия воюет с колёс. Основной же удар нанесут на юго-востоке...Вполне
 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі16

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Усе навіны →
Усе навіны

Беларуска паскардзілася, што ў пашпарце яе дачкі не напісалі імя так, яна хацела — Estelle Thandie13

У Пінску дажджом затапіла рынак. Праблема існуе даўно, але не вырашаецца1

На чыгунцы супрацоўнікам адмяняюць надбаўкі і скарачаюць штаты4

Памер экспарту лунінецкага фермера ў Расію ўпершыню перасягнуў 10 мільёнаў даляраў3

Маладую касплэйшчыцу кінулі ў калонію за «заклікі да прычынення шкоды Беларусі»8

Пад Мінскам машына сутыкнулася з матацыклам ВІДЭА

У Мінску праходзіць велакарнавал «Viva Ровар» ФОТЫ2

Брэсцкія памежнікі не прапусцілі без чаргі інваліда з Расіі — былога прэс-сакратара паліцыі Інгушэціі. Ён абураны10

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі16

У Польшчы арыштавалі былога кіраўніка беларускага «Паспалітага рушэння» — пагражае 10 год за наркотыкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць