Падарожжа па Расіі самалёта Boeing 737-800 з бартавым нумарам EW-001PA завяршылася — ён вярнуўся ў Мінск, піша Reform.by. Ці быў на ім Аляксандр Лукашэнка — невядома.

Сэрвіс flightaware.com паведамляе, што Боінг Лукашэнкі здзейсніў пералёт з Цвярской вобласці ў Мінск. У беларускай сталіцы ён прызямліўся ў 22:05 па мінскім часе.
Менавіта гэтым самалётам у пятніцу Лукашэнка вылецеў у Маскву на сустрэчу з Уладзімірам Пуціным. Сёння раніцай Boeing 737-800 з маскоўскага аэрапорта «Унукава» накіраваўся ў Цвярскую вобласць. Дзе ў гэты час знаходзіўся Аляксандр Лукашэнка, афіцыйна не паведамлялася.
Паведамлялася таксама, што сёння з-за бронецягніка Пуціна спынілі рух на Маскоўска-Цвярской чыгунцы. Па чутках, Пуцін вырашыў апрабаваць спеццягнік для паездкі ў сваю рэзідэнцыю на Валдаі. Ці быў з ім там Лукашэнка, невядома.
Цікава, што пра ўчорашнюю сустрэчу Лукашэнкі і Пуціна іх пулы далі вобмаль інфармацыі.
Каментары
Смешно мне вообще. Синепалый гонит на запад. Но!!! Самолёт его Боинг. Это США. Поменял мак на монитор от Китая. По факту это разработки США.
Ездит на Майбах. Это ЕС.
Клоун? Очевидно
Нет тебе прощения а только лютая ненависть и вечный позор.