Эканоміка22

У Мінску закрываецца кавярня Kava i Kvetki

Кветкавая кавярня на Карла Маркса, 19 будзе працаваць толькі да 12 сакавіка. 

Фота: сацсеткі Kava i Kvetki

Пра закрыццё паведамілі ў інстаграме ўстановы. 

«Наш праект закрываецца. Кавярня на Карла Маркса замкне свае дзверы 12 сакавіка. Да гэтага дня я буду вельмі рада сустрэць вас у нас у гасцях, каб вы атрымлівалі асалоду ад нашых напояў, сняданкаў і рабілі замову кветак на 8 Сакавіка»,— гаворыцца ў відэа. 

Кавярня Kava i Kvetki на Маркса, 19 працавала два гады. 

Стваральнікі абазначалі кветкавую кавярню як праект аб тым, як выказваць пачуцці і дарыць эмоцыі.

«Для стварэння аўтарскага букета нам неабходны час, які вы можаце правесці ў прыемнай атмасферы з кубкам свежай кавы і смачным дэсертам. Або іншая гісторыя: вы заўсёды можаце спантанна парадаваць сябе і сваіх блізкіх свежымі кветкамі, забягаючы па ўлюбёны напой і свежы круасан. Усё гэта пра нашу кветкавую кавярню, дзе мы дапамагаем выказаць пачуцці без слоў і дорым сапраўдныя эмоцыі», — напісана на сайце. 

Чытайце таксама: 

На Зыбіцкай закрыліся некалькі ўстаноў

Закрыўся мінскі рэстабар «Дом», уладальніка якога затрымлівалі разам з сям'ёй

У «экс-Кемпінскі» адкрыўся французскі рэстаран. Што ў меню і якія цэны?

Каментары2

  • Угу
    25.02.2023
    А што важнага ў тым, што гэтая кавярня закрываецца? Ня толькі ў Менску, але і ва ўсёй Беларусі кожны дзень адкрываюцца і закрываюцца нейкія бізнэсы. Каб гэтая кавярня мела нейкую дадатковую каштоўнасьць... Напрыклад была беларускамоўнаю, то зразумела, што гэта страта. А так, ці яна закрылася ў Менску ці ў маскве, ці ў шанхаі... Пабарабану...
  • і сьмех і грэх і плакаць хочацца
    26.02.2023
    Угу, як-жа, а назва? Назва па-беларуску ды пад самым носам у Карла Маркса.

Цяпер чытаюць

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення4

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Усе навіны →
Усе навіны

Прадстаўнік Украіны ў ААН нагадаў расіянам, дзе была Кіеўская Русь, а дзе «квакалі жабы»12

Лукашэнка едзе ў КНДР21

Мінскага экскурсавода з найвышэйшымі адзнакамі ад турыстаў асудзілі за палітыку

Беларускі галкіпер заключыў кантракт з клубам НХЛ

Журналісты знайшлі мужчыну, які заснуў у аўтобусе са шчанюком на руках, і за суткі стаў зоркай1

ЗША назвалі кандыдатуру ў Іране, якую разглядаюць у якасці асноўнага перамоўшчыка і нават будучага кіраўніка краіны3

Беларускім мужчынам за вялікія грошы прапаноўваюць пратэсціраваць на сабе прэпарат для лячэння раку малочнай залозы7

21‑гадовы кіроўца выскачыў на чырвонае святло на Незалежнасці2

Пракурор просіць для экс-памочніка Лукашэнкі Ігара Брыло 12 гадоў зняволення5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення4

Мікола Статкевіч павіншаваў беларусаў з Днём Волі, запісаўшы першае ВІДЭА пасля вызвалення

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць