Грамадзянін Беларусі Максім Зязюльчык з вялікай імавернасцю ўвайшоў у пералік 90 палоненых украінцамі расійскіх вайскоўцаў, якіх перадалі 7 сакавіка Расіі ў абмен на 130 украінскіх вайскоўцаў, піша «Радыё Свабода».

Максім Зязюльчык знаходзіўся ў аўтобусе разам з іншымі расіянамі. Ён бачны на відэазапісе, распаўсюджаным Міністэрствам абароны Расіі. Абмен адбываўся на мяжы Украіны з Белгародскай вобласцю.
На тэрыторыі Расіі ўсім былым палонным перадалі пакеты з рэчамі. Таксама яны маглі ўзяць гумовыя боты, якія стаялі на пляцоўцы перад стэлай з надпісам «Белгародская вобласць».
Пра тое, што Украіна ўключыла ў спісы для перадачы Расіі пры абмене ваеннапалоннымі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, стала вядома 6 сакавіка. Раней ён быў асуджаны ўкраінскім судом на 10 гадоў зняволення.
Каментары