Ад рэдакцыі113113

Пяць плюсаў і пяць мінусаў Віталя Рымашэўскага

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі лічыць, што на гэты момант ён мае самыя вялікія шанцы стаць адзіным кандыдатам ад Беларускага незалежніцкага блока.

Сустаршыня Беларускай хрысціянскай дэмакратыі Віталь Рымашэўскі лічыць, што на гэты момант ён мае самыя вялікія шанцы стаць адзіным кандыдатам ад Беларускага незалежніцкага блока. «НН» працягвае аналізаваць слабыя і моцныя бакі імаверных кандыдатаў у прэзідэнты.

1. Партыя

+ За Віталём Рымашэўскім стаіць падтрымка найбольш актыўнай на сённяшні дзень партыі — Беларускай хрысціянскай дэмакратыі. Таксама БХД змагла заручыцца падтрымкай «Маладога фронту», «Правага альянсу», руху «Разам». БХД актыўнічае, партыя распачынае новыя кампаніі (супраць алкагалізму, акультызму, абортаў, вымірання беларусаў, за сямейныя каштоўнасці), працуе з людзьмі. На мясцовых выбарах кандыдаты ад «хадэкаў» змаглі назбіраць каля 30 тысяч подпісаў. На прэзідэнцкіх жа, калі пастарацца, то можна пераадолець бар’ер у 100 тысяч.

— Тым не менш, хрысціянскія дэмакраты адпужваюць частку выбарцаў сваім празмерным рэлігійным радыкалізмам. У свецкай Беларусі, якая ўваходзіць у дзясятку самым нерэлігійных краін свету, такія ідэі не могуць зай¬мець шырокай падтрымкі. Сам Рымашэўскі — праваслаўны вернік. У сваім брацтве ён мае досыць вялікі аўтарытэт.

2. Новы чалавек

+ Рэйтынг Мілінкевіча большы за рэйтынг Рымашэўскага. Але і адмоўны рэйтынг у лідэра Руху «За Свабоду» таксама большы. Рымашэўскі ў вялікай палітыцы чалавек новы. Ён нібы чысты аркуш, на якім яшчэ толькі трэба будзе зрабіць запісы. «Рымашэўскі глабальна мысліць, а дзейнічае лакальна», — кажа пра яго паплечнік Павел Севярынец.

— З 1996 года, калі Рымашэўскі прыйшоў у нацыянальны рух, ён змяніў нямала арганізацый. Спачатку быў у «Маладым фронце», потым у АГП, быў заснавальнікам Руху «За Свабоду», а цяпер вось прыйшоў у Беларускую хрысціянскую дэмакратыю. Такая нестабільнасць можа быць скарыстаная супраць Віталя. Праціўнікі будуць гаварыць, што гэты кандыдат бегае ад адной арганізацыі да іншай, дзе жывецца больш цёпла і сытна.

3. Агрэсіўнасць

+ Рымашэўскі востры на язык. Ён не хавае сваіх эмоцый, кажа ўсё наўпрост. На любых перамовах сустаршыня БХД паводзіць сябе даволі агрэсіўна. Калі ён не згаджаецца з суразмоўцам, дык абаязкова выкажа гэта ўслых, трымаць фігу ў кішэні не будзе. Такія паводзіны часта дазваляюць палітыку дасягаць пастаўленых перад сабой мэтаў.

— Праз сваю рэзкасць Рымашэўскі перасвараны са значнай часткай апазіцыйных лідэраў. Яны адгукаюцца пра Рымашэўскага досыць скептычна. Можна часта пачуць, што Віталь проста «калоціць панты», хоць за ім нічога і няма. Апаненты таксама закідаюць лідэру «хадэкаў» празмерную ганарыстасць.

4. Матор

+ Віталь Рымашэўскі ўвесь час у руху, ён вельмі актыўны, не можа знаходзіцца без дзеяння. Ён — матор многіх кампаній і акцый. Каліноўская рада «Маладога фронту» за час кіраўніцтва Рымашэўскага была самай шматлікай і актыўнай, яна налічвала больш за 150 чалавек, выдавала сваю газету, праводзіла папулярныя дыскатэкі. Не змяніўся ў гэтым плане Віталь і ў БХД. Ён умее настройваць людзей на працу, даваць ім патрэбны імпульс.

— Праз такую вось актыўнасць нярэдка здараецца, што Рымашэўскі трапляе не ў самыя прыгожыя гісторыі. Чаго толькі варты выпадак на Антыкамуністычным форуме, калі Рымашэўскі зрабіў на падлозе ходнікі са свежых нумароў недзяржаўнай газеты «Товарищ». Беларуская асацыяцыя журналістаў тады асудзіла ўчынак Рымашэўскага.

5. Сем’янін

+ У Рымашэўскага прыгожая і моцная сям’я. На перадвыбарчых плакатах разам з жонкай і дачкой ён глядзеўся б вельмі добра. Маладосць і азарт — гэта плюсы Рымашэўскага.

— Маючы ўжо 35 гадоў, Рымашэўскі яшчэ нідзе толкам не працаваў. «Ведаеце, калі чалавек у сваім жыцці не працаваў, не зарабляў грошы нармальнай працай, не кіраваў хаця б дзясяткам ці паўсотняй людзей, дык ісці кіраваць краінай — гэта смех і блазенства», — выказаўся пра Рымашэўскага першы кіраўнік незалежнай Беларусі Станіслаў Шушкевіч.

***

Віталь Рымашэўскі нарадзіўся ў 1975 у Бабруйску. Скончыў БНТУ па спецыяльнасці «інжынер‑будаўнік». Прафесійна займаецца палітыкай з 1996 — тады ён стаў членам каардынацыйнага савета арганізацыі «Беларускае аб`яднанне маладых палітыкаў». У 2005—2006 — каардынатар перадвыбарнай кампаніі Аляксандра Мілінкевіча па Фрунзенскім раёне Мінска. У 2006 стаў заснавальнікам БХД. Жанаты, мае дачку.

Каментары113

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй7

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?3

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

«Я яшчэ мог сумнявацца ў сабе. Але калі Маша такое зрабіла!» Невядомыя факты пра Віктара Бабарыку расказала яго адвакатка Наталля Мацкевіч7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу10

«За паўтара года я ператварылася ў гародніну». Фітнэс-трэнерка захварэла на Балі на невядомую хваробу

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць