Гісторыя

«Еўрапейскі баль» ад Драздоў да Плошчы

Новы фільм тэлеканала «Белсат».

Тэлеканал «Белсат» прапаноўвае сваім гледачам зірнуць на цяперашнюю сітуацыю ў Беларусі скрозь прызму мінулых гадоў. Дакладней, на еўрапейска-беларускія стасункі. У новай стужцы рэжысёра Леаніда Міндліна «Еўрапейскі баль» кадры канца 1990-х чаргуюцца з найноўшымі карцінкамі беларускай рэчаіснасці.

Міндлін назваў сваю новую працу дакументальнаю трагікамедыяй. А эпіграфам да стужкі абраў цытату з Ўільяма Шэкспіра: «Мінулае было пралогам». Так, новая генерацыя беларусаў, магчыма, і не памятае ўсіх нюансаў стасункаў Беларусі і Захаду. Міндлін жа, карыстаючыся сваім унікальным відэаархівам, стварае поўную карціну таго, з чаго пачыналася гульня Аляксандра Лукашэнкі з еўрапейцамі, і як апошнія зноў трапілі ў тую ж беларускую пастку.

У фільме багата каментароў таго часу – саміх амбасадараў, сённяшняй аналітыкі ад вядучых палітыкаў Беларусі: Андрэй Саннікаў, Пётра Садоўскі, Станіслаў Шушкевіч… Вось поспехі маладой беларускай дыпламатыі: новыя амбасады ў Еўропе, візіт прэзідэнта ЗША Біла Клінтана ў Беларусь, удзел у міжнародных канферэнцыях… А вось – блакада Драздоў, рэзкія і нахабныя заявы новага гаспадара Беларусі, рэферэндум 1996 г.

Лістапад 2010 г. быў кульмінацыяй надзеяў на дэмакратычныя змены ў Беларусі. Падчас візіту міністраў замежных справаў Нямеччыны і Польшчы Лукашэнка пацвердзіў намер развіваць стасункі з ЕЗ.

А потым былі выбары і Плошча, ноч без міласэрнасці. Еўрапейскі баль пачынаўся ў Вялікім тэатры, а завершыўся ў следчым ізалятары КДБ.

Прэм'ера дакументальнага фільму «Еўрапейскі баль» на тэлеканале «Белсат» 4 лютага, у пятніцу, а 21.40.

Паўторы ў суботу а 11.20, панядзелак 7 лютага а 19.00 і ў аўторак 8 лютага а 8.40 і а 13.10

На пачатку наступнага тыдня фільм можна будзе глядзець онлайн у радзеле «Дакументальныя фільмы».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Усе навіны →
Усе навіны

У ДТЗ у Івацэвіцкім раёне загінулі два чалавекі

Галоўчанка патлумачыў сітуацыю з далярамі ў Беларусі3

Навукоўцы зразумелі, чаму нашы вясковыя бабулі жылі даўжэй9

Мінчук хацеў правучыць «хамa» ў трамваі, але чамусьці ўдарыў каленам у нос школьніцу2

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам42

У Магілёве прадаюць 10 тон бульбы ўсяго па 60 капеек за кіло. Што з ёй не так?4

У Белым доме ўрачыста правялі з дзяржаўнай службы Ілана Маска. Трамп падарыў яму залаты ключ11

Трамп заявіў, што расчараваны і шакаваны дзеяннямі Расіі1

Акадэмікам Расійскай акадэміі навук абралі «кравасісю» часоў Януковіча 5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Фінал Лігі чэмпіёнаў скончыўся з лікам 5:0. Такога разгрому не было ніколі ў гісторыі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць