Улада11

Глыбокае: праваслаўныя сьвятары кулакамі высьвятляюць адносіны

У праваслаўным прыходзе вёскі Мамаі Глыбоцкага раёну праваслаўныя сьвятары на людзях учынілі скандал бойкай. Падчас высьвятленьня адносінаў паміж сабой у храме, бацюшкі ўзламалі старажытныя замкі, пашкодзілі дзьверы.

У праваслаўным прыходзе вёскі Мамаі Глыбоцкага раёну праваслаўныя сьвятары на людзях учынілі скандал бойкай. Падчас высьвятленьня адносінаў паміж сабой у храме, бацюшкі ўзламалі старажытныя замкі, пашкодзілі дзьверы.

Пра тое, што здарылася распавядае мясцовая жыхарка Фаіна Шаўчэнка:

Шаўчэнка: «Мы пачулі грукат у царкве. Пайшлі глядзець. Там быў айцец Вячаслаў з царквы ў Падсьвільлі і благачынны айцец Сергій. У нядзелю тут было скандал, ды і ў панядзелак».

Як высьветлілася, праваслаўныя сьвятары з суседніх глыбоцкіх вёсак спрабавалі выгнаць з храма тамтэйшага настаяцеля айца Паўла. Апошні пераконвае, што калегі нават пабілі яго:

а.Павал: «Прыляцелі, службу не далі правіць. Крычалі: «Аддавай ключы!» Я ж нічога ня ведаў! Мяне штурхалі. Яны ж парушылі. Я іх не пускаў. Замкі зьбівалі сякерамі. Гэтак нельга. Трэба было патлумачыць спакойна. Яшчэ яны паехалі ў другую царкву. Там тое ж рабілі. Чаму так?»

Патлумачыць прымусовую адстаўку сьвятара Паўла я прасіў благачыннага Полацкай эпархіі айца Сергія. Той наадрэз адмовіўся. Іншыя царкоўнікі таксама не былі гаваркімі. Аднак удалося даведацца, што сьвятару з Мамаёў не аднойчы прапаноўвалі пакінуць прыход па ўласным жаданьні. Яго вінавацілі ў непаслухмянасьці, парушэньнях ня толькі царкоўнай дысцыпліны, але й заканадаўства.

Як зрэагавалі на скандал вернікі? Мясцовая жыхарка Ала Максімчук:

Максімчук: «Яго раней выклікалі, але ён не паехаў. То няхай бы пісьмова паведамілі: «Ты – вызвалены! Але ніхто нічога: прыляцелі і пачалі, і пачалі... Наш айцец ня ведаў, што рабіць. Сьвятары выставілі сябе ў такім сьвятле, што я нават не ўяўляю, што такое магло адбыцца!»

Але крытыкуюць ня толькі сьвятароў, якія пры сьведках пасчалі бойку з айцом Паўлам. Дастаецца і самому сьвятару з Мамаёў. Так, краязнаўца Ўладзімер Скрабатун даводзіць, што той самавольна пачаў будавацца поруч з храмам:

Скрабатун: «Гэтыя пабудовы закрываюць пэрспэктыву на сам будынак – яго ня бачна. І гэта прывезеныя зь вёсак сялянскія хаты, якія пастаўленыя ўнутры царкоўнай агароджы на сваіх падмурках».

Адну хату айцец Павал паставіў літаральна на магіле мясцовай верніцы Зінаіды Шаурка. Яна карысталася ў вёсцы такім аўтарытэтам, што сьвятары, прыхаджане і сельсавет пагадзіліся пахаваць яе за царкоўнай агароджай. Айцец жа Павел паставіў зруб на магілу – цяпер яна акурат у цэнтры будучага жытла.

Каментары1

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам37

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец расказаў пра будучыню цялят, якіх нарадзілі беларускія каровы ад зубра2

У Гродзенскім заапарку ліса-бабуля стала мамай для малых лісянят ВІДЭА

Перастаў адкрывацца сайт «Вячэрняга Бабруйска»

Хэдлайнерам канцэрта пасля велакарнавала «Віва, Ровар» будзе Стас П'еха1

Калега памерлага выкладчыка Шчукіна: Яго кінула жонка з дзецьмі, пачалася дэпрэсія. У выніку звольнілі за прагулы11

Стала вядома, куды пайшла працаваць Міс Беларусь — 2023 Элеанора Качалоўская14

На прадпрыемстве «Мінскпрамбуд» увялі знешняе кіраванне

Зяленскі наведаў кніжны кірмаш і купіў кнігу «Забіць тырана»1

IT-мільянер Гурскі: Прафесія будучыні — шаманы промпту9

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам37

Стаў вядомы сапраўдны год заснавання Менска. Адкрыццё было вострасюжэтным навуковым дэтэктывам

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць