Грамадства33

У Мінску хапун: перад візітам Мядзведзева затрымліваюць маладафронтаўцаў

У Мінску затрыманыя актывісты міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Раман Пратасевіч, Уладзімір Яроменак і Раман Васільеў. Пра гэта БелаПАН паведаміла праваабаронца Кася Галіцкая.

Паводле яе слоў, супрацоўнікі міліцыі затрымалі маладых людзей раніцай 17 ліпеня ў Кастрычніцкім раёне Мінска прыкладна ў 7.30. «Іх даставілі ва УУС Кастрычніцкага раёна Мінска, дзе склалі на іх пратаколы аб дробным хуліганстве па арт. 17.1 Кодэкса аб адміністрацыйных правапарушэннях. Цяпер іх павінны прывезці ў суд Кастрычніцкага раёна», — паведаміла Галіцкая.

Сама Галіцкая лічыць гэты арышт прэвентыўнай мерай напярэдадні візіту ў Беларусь прэм’ер-міністра Расіі Дзмітрыя Мядзведзева, які павінен адбыцца 18 ліпеня.
«Нам вядома, што актывістам тэлефанавалі з міліцыі, каб пагутарыць. Але яны размаўляць адмовіліся. Я думаю, што іх арыштавалі, каб яны не стваралі праблем і не правялі нейкіх акцый падчас візіту Мядзведзева», — сказала Галіцкая.

***

Раман Васільеў асуджаны на 12 сутак, Уладзімір Яроменак -- 15 сутак.

Каментары3

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Усе навіны →
Усе навіны

Макрон заклікаў стварыць «кааліцыю незалежных» і не глядзець на Вашынгтон і Пекін4

Чарэшні на Камароўцы патаннелі ўтрая. Чым яшчэ выгадна закупіцца?2

Паўлючэнка: Вольга Сямашка хацела атрымаць для аўдыту менавіта фонд «Разам»21

Папулярная актрыса выпусціла мыла з вадой з уласнай ванны1

Кот здольны адрозніваць свайго гаспадара ад незнаёмца па паху3

У адной з вежаў «Брамы Мінска» здаецца двухузроўневая кватэра з шыкоўнай тэрасай3

У Лунінецкім раёне паставяць помнік клубніцам: ёсць два варыянты12

Пяць гадоў таму арыштавалі Міколу Статкевіча6

У Маладзечне зрабілі пешаходную асфальтаваную дарожку, але не дацягнулі некалькі метраў да прыпынку3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве15

Сцяпан Пуціла: Мяне спрабавалі выкрасці з дапамогай пасольства Беларусі ў Варшаве

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць