Архіў

Навіны спорту

Хамутоўскі вяртаецца ў «Сьцяўа»

Галкіпэр нацыянальнай футбольнай зборнай Беларусі Васіль Хамутоўскі вярнуўся ў Бухарэст, дзе распачаў трэніроўкі ў складзе «Сьцяўа». Незадоўга да заканчэньня мінулага чэмпіянату беларускі легіянэр пакінуў клюб праз канфлікт з тагачасным галоўным трэнэрам Вальтэрам Дзэнгам, дарэчы, у «мінулым» жыцьці галкіпэрам зборнай Італіі. Паслугамі Хамутоўскага адразу зацікавілася кіеўскае «Дынама», але ўкраінцаў не задаволіла цана, якую запытала «Сьцяўа», — $1 000 000. Тым часам у бухарэсцкага клюбу зьмяніўся трэнэр, клюб узначаліў экс-гулец днепрапятроўскага «Дняпра» і былы трэнэр грэцкага «Алімпіякосу» Алег Пратасаў. Прагледзеўшы некалькі касэт з гульнёй Хамутоўскага, ён папрасіў вярнуць Васіля ў Бухарэст, назваўшы крок Дзэнгі памылковым.

Пра коней на пераправе

1 ліпеня ў менскім «Дынама» другі раз за паўтара месяца зьмяніўся галоўны трэнэр. Аляксандар Башмакоў, які займаў гэтую пасаду толькі паўтара месяца, адпраўлены ў адстаўку — старшыня праўленьня клюбу бізнэсовец Юры Чыж аказаўся незадаволеным вынікамі, паказанымі клюбам. Цяпер трэніраваць «Дынама» будзе ўкраінскі спэцыяліст Аляксандар Рабаконь, які ў мінулым сэзоне няўдала трэніраваў барыспальскі «Барысфен» і кіеўскую «Абалонь» — каманды пакінулі элітны дывізіён. Між іншым, Рабаконь выступаў як футбаліст у чэмпіянаце Беларусі: у 1994/1995 г. ён гуляў за магілёўскае «Тарпэда». Дапамагаць Рабаконю на трэнэрскім мастку будзе вядомы ў мінулым футбаліст Юры Максімаў.

На наступным тыдні «Дынама» возьме старт у Лізе чэмпіёнаў. У першым кваліфікацыйным раўндзе менчукі згуляюць з кіпрскім «Анартосісам». Першы матч 12 ліпеня на сталічным стадыёне «Дынама».

Беларускі бэйсбол

3 ліпеня ў Берасьці адкрыўся першы ў Беларусі бэйсбольны стадыён. Арэна разьмясьцілася побач зь Лядовым палацам і Лёгкаатлетычным манэжам. Спартовае збудаваньне цалкам адпавядае ўсім міжнародным стандартам і ўжо атрымала прапанову ад старшыні тэхнічнай камісіі Эўрапейскай бэйсбольнай канфэдэрацыі на правядзеньне ў Берасьці гульняў Кубку эўрапейскіх чэмпіёнаў.

На стадыёне ўжо адбыліся фінальныя гульні турніру па бэйсболе, што праходзіў 1—3 ліпеня. Першае месца заняла каманда ЦСКА-УУС (Расея), другое месца — у «Берасьцейскіх зуброў», трэцяе — у «Вільні» (Літва).

Нашы на Ўімбэлдане

Някепска выступілі беларускія тэнісісты на Адкрытым чэмпіянаце Англіі па тэнісе. Вікторыя Азаранка разам з вугоркай Агнэш Шаваі выйграла тэнісны турнір сярод юніёрак у парным разрадзе. Летась Вікторыя перамагала на Ўімбэлдане разам з Вольгай Гаварцовай, а сёлета разам з А.Шаваі перамагла на «Ралян Гарос», разам з Марынай Еракавіч (Новая Зэляндыя) — на «Аўстраліян Оўпэн», дзе выйграла турнір у індывідуальным разрадзе.

Максім Мірны дайшоў да паўфіналу парнага разраду і 1/8 фіналу індывідуальнага разраду, што дало яму магчымасьць павысіць свае пазыцыі ў рэйтынгах Асацыяцыі тэнісістаў-прафэсіяналаў. У «Чэмпіёнскай гонцы-2005» Мірны ўзьняўся з 29-га на 24-е месца. У рэйтынгу парных гульцоў беларус перамясьціўся з чацьвёртай на другую пазыцыю.

АГ, belapan.com, football.by

Каментары

Цяпер чытаюць

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Усе навіны →
Усе навіны

Cмехаёга: мастацтва выклікаць смех штучна2

Лукашэнка на перамовах у Амане ўставіў такое слова, што перакладчыца на арабскую разгубілася8

У Лідзе пабраліся шлюбам 15‑гадовыя хлопец і дзяўчына. Самай маладой маме Гродзеншчыны таксама 156

Фрыдман: Трампа цалкам задаволіць аўтарытарны рэжым у Мінску, які працягне арыентавацца на Расію16

«У плане былі яшчэ некалькі краін». Маршрут Лукашэнкі складалі так, каб не надта біла па здароўі5

«У Заліве так прынята». Эйсмант апраўдалася, чаму Лукашэнка лётаў у Аман з сынамі12

«Хачу ствараць звышлюдзей». У Бельгіі 15‑гадовы вундэркінд абараніў ужо другую доктарскую дысертацыю па фізіцы8

«Госці хацелі сесці за сталом з канапамі, але гэта небяспечна». Мінскае кафэ пракаментавала скандал з дзяўчынкай з інваліднасцю4

Беларусам можна не плаціць па крэдытах, якія аформілі махляры. Вось у якіх выпадках

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

У Брэсце кіроўца маршруткі гуляў у анлайн-казіно падчас паездкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць