Бананы, арэхі і пералёты.

МНС Беларусі апублікавала нечаканы спіс таго, дзе чалавек можа сутыкнуцца з радыяцыяй — фонавае выпраменьванне атачае нас пастаянна.
Бананы. Яны ўтрымліваюць калій, невялікая частка якога — радыеактыўны ізатоп калій-40. Для нагляднага параўнання малых доз выкарыстоўваюць жартаўлівае паняцце «бананавы эквівалент», піша МНС.
Бразільскія арэхі. Акрамя калію, яны назапашваюць радый з глебы. МНС сцвярджае, што доза выпраменьвання ў іх у тысячу разоў вышэйшая, чым у іншых арэхах.
Цыгарэтны дым. Тытунь утрымлівае палоній-210 і свінец-210. Яны трапляюць на расліны з глебы, паветра і ўгнаенняў, а пры курэнні — у лёгкія.
Граніт і нью-ёркскі вакзал Гранд-Сэнтрал. МНС прыводзіць вакзал як прыклад будынка, дзе граніт стварае падвышаны фон. Гэтая парода можа змяшчаць уран, торый і калій.
Высакагорныя гарады. Чым вышэй чалавек знаходзіцца, тым меншы слой атмасферы абараняе яго ад касмічнага выпраменьвання. Напрыклад, у Дэнверы доза менавіта касмічнага выпраменьвання прыкладна ўдвая вышэйшая, чым на ўзроўні мора.
Палёты на самалёце. На вялікай вышыні ўздзеянне касмічнага выпраменьвання мацнейшае. МНС параўнала пералёт з Лондана ў Нью-Ёрк з адной флюараграфіяй.
Цяпер чытаюць
«Доктарка», адвакат, чалавек з камерай і некалькі дужых хлопцаў. У Петрапаўлаўскай Баршчагоўцы расійскія спецслужбы скарысталіся спецыфічным украінскім бізнэсам ваеннага часу
Каментары
PS.
Мы калі будавалі гэтак званы "палац" для самазванца лукашенко у́ Менску таксама вельмі шмат там выкарыстоу́валі граніт ды мрамар на падлогу, сьцены, лесвіцы, пярыла, розныя дэкаратыу́ныя элементы. Там радыяцыйны фон будзе...
А што наша МНС піша пра старыя масляныя трансфарматары на падстанцыях, якія зараз з такім імпэтам нішчацца ва Украіне і Расіі?
Шчолачнае дыспергіраванне, на мой дылетантскі пагляд, - прагон аднаго рэчыва праз другое. Хлор з фенільных кольцаў мусісць выпасці у асадак у выглядзе солі.
МНС плаціць Белгідрамету за радыяцыйны маніторынг.
Мінпрыроды, калі яго лічыць адпаведнай амерыканскара EPA, як стымулюе эканоміку Беларусі дзеля зрухаў у бок дэклараванага Стакгольмскай канвенцыяй?
Калі пагражае штраф, памер каторага шматкроць перавышае затраты на утылізацыю, то зрухі будуць.
Іх не будзе, калі штрафаваць не будуць за забруджванне асяроддзя.
Дзе у Беларусі можна правесці даследванне на Стойкія Арганічныя Забруджвальнікі?
Якое прадпрыемства мае вопыт і ресурсы для захоўвання, альбо утылізацыі САЗ?
сп. Пуцін - гэта тры тройкі у школьным атэстаце - фізіка, хімія, матэматыка.
Ад Расіі, пры Пуціне, нам чакаць, я лічу, абсалютна няма чаго.