Архіў

Уладзімер Някляеў

Знакі прыпынку

* * *

Салжаніцын піша ў «Расеі ў абвале»:

«Расея зламаная ня толькі духоўна, яна падарваная і цялесна… Каб ХХІ стагодзьдзе ня стала апошнім для расейцаў — мы павінны знайсьці ў сабе сілы і ўменьне супрацьстаяць распаду ўжо цяпер…» І тут жа задаецца пытаньнем: «Але ці дазволіць нам гэта наш нацыянальны характар?..»

Далей выходзіць, што не дазволіць. Ранейшы (характар старавераў) дазволіў бы, а сёньняшні — не… Эвалюцыя нацыянальнага характару настолькі Салжаніцына страшыць, што ён пачынае сьцьвяр- джаць, быццам «расейскі характар» трох апошніх стагодзьдзяў, пачынаючы з часоў смуты і расколу, гэта зусім і не расейскі характар, а ягонае скажэньне — зноў жа праз смуту і раскол. Нібы смута і раскол неяк абабеглі нацыянальны характар па баках і аказаліся ў яго наперадзе.

* * *

Пачалася і скончылася вайна ў Іраку… Наладжаная амэрыканцамі як сусьветнае тэлешоў. Больш сучасна — як кампутарная гульня. Толькі з сапраўднымі танкамі, ракетамі, самалётамі — і з жывымі людзьмі. Сядзі ўтульненька і гуляй. Гэтага заб’ю, гэтага не…

Чалавецтва набывае іншую, новую якасьць… Якую пакуль не асэнсаваць.

Расчараваньне ад арабаў… Як у «Белым сонцы пустыні» чырвонаармеец Сухаў казаў: «Я на цябе разьлічваў, Саід».

А ў іх не адзін самалёт не ўзьляцеў. Нібы нафты — заліся, а газы няма…

А як жа «сьвяшчэнная вайна» зь нявернымі?.. Ці яна — толькі жанчын зь дзецьмі дзе заўгодна падрываць? А калі армія, дык сядзець і траву курыць?..

Нейкі студэнт з Аману, ірацкі, сказаў у інтэрвію амэрыканцам: «Як спалі, так няхай бы спалі — дарма вы іх пабудзілі».

Помнік Хусэйнаў скідалі, а ён зачапіўся — і вісіць… Галавой уніз ківаецца… Ня ўсё так проста.

Але цяпер усе за амэрыканцаў. Пераможцы. Як сказалі — так зрабілі. «Зьверглі тырана. Зьнішчылі рэжым. Свабода, дэмакратыя…» Якая на ўсходзе можа быць дэмакратыя? Дзе вы яе ў Аўганістане злавілі?..

А ў газэце «Гардыян» за 27 сакавіка, мне Ева (дачка) паказала, яна яе глядзіць, на першай паласе ўнізе пад фатаздымкам, на якім іракцы прыкрываюць анучай зьнявечаны твар забітага амэрыканскай бомбай суайчыньніка, рэклямны дэвіз («слоган») аўстралійскай нейкай фірмы:

«Сьвет зьмяняецца — зьменімся зь ім».

Каментары

Цяпер чытаюць

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Усе навіны →
Усе навіны

Беларус жорстка адпомсціў былой жонцы праз 13 гадоў пасля разводу2

Над Жлобінам учора зафіксавалі пралёт БПЛА і знішчальніка

У Ганцавічах пачнуць выпускаць новы для Беларусі від снэкаў

Найбуйнейшыя НПЗ Казахстана адмовіліся пастаўляць бензін у Расію праз санкцыйныя рызыкі1

Украіна з 2014 года дала грамадзянства 52 беларускім добраахвотнікам5

Мінадукацыі замест абавязковага рэестра рэпетытараў створыць іх «вітрыну»2

У Непале пасля разбуральнага апоўзня зніклі сотні турыстаў, дзясяткі загінулых2

У Еўропе спрабавалі падарваць чацвёрты за месяц вайсковы завод

Пакуль УСУ наносяць удары па НПЗ, Расія атакуе ўкраінскія АЗС. Якія наступствы гэтых атак?2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю15

Краіна Буга. Праехаліся ад Валадавы да Супрасля ў пошуках страчанага раю

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць