Архіў

Ярузэльскі просіць прабачэньня ў чэхаў

Былы кіраўнік Польскай Народнай Рэспублікі генэрал Войцех Ярузэльскі папрасіў прабачэньня ў чэхаў за ўдзел польскага войска ў інтэрвэнцыі 1968 г.

21 жніўня споўніліся 37-я ўгодкі з пачатку ўводу войскаў Варшаўскага пакту ў Чэхаславаччыну. 200 тысяч жаўнераў і 5 тысяч танкаў пяці краін у ноч з 20 на 21 жніўня 1968 г. спынілі спробу пабудовы «сацыялізму зь людзкім тварам», зробленую групаю партыйных чэскіх рэфарматараў пад кіраўніцтвам першага сакратара КПЧ Аляксандра Дубчака. У выніку ўварваньня загінула каля 100 чалавек, а Дубчака выслалі ў Турцыю паслом. Акрамя Польшчы і СССР, сваіх жаўнераў у Чэхаславаччыну дасылалі Вугоршчына, Баўгарыя і Ўсходняя Нямеччына.

На гэтыя ўгодкі па чэскай тэлевізіі выступіў Войцех Ярузэльскі, які тады быў міністрам абароны Польшчы і падпісваў загад для жаўнераў Войска Польскага. Стары, 82-гадовы Ярузэльскі мовіў: «Я гляджу на гэта зь вялікім смуткам, але на той час ня мог паступіць інакш. Палітычна гэта быў дурны акт, але не падпісаць загад было нерэальна. За тое, што я ўдзельнічаў у прыняцьці рашэньня, прабачце. Хачу гэта сказаць яшчэ раз, заакцэнтаваць і падкрэсьліць».

Віцэ-старшыня чэскага Сэнату Петэр Пітхарт прызнаў перапрашэньне за «вельмі пераканаўчае і шчырае». Але прэзыдэнт Вацлаў Клаўс дасюль лічыць Ярузэльскага за сымбаль акупацыі й душыцеля польскай «Салідарнасьці».

На пачатку 1990-х у польскім Сойме Ярузэльскі ўжо прасіў прабачэньня ў прэзыдэнта Вацлава Гаўла. Сказаў тады, што інтэрвэнцыя была «вялікаю палітычнаю і маральнаю памылкаю».

Перапрашэньне ад прэзыдэнта Расеі дасюль не пачута, дый каяцца кіраўніцтва былых савецкіх рэспублік, відаць, не зьбіраецца. А пра меркаваньне тагачаснага кіраўніцтва СССР — цяперашніх пэнсыянэраў — мы не даведаемся, бо постсавецкаму грамадзтву ды СМІ гэта не цікава.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Усе навіны →
Усе навіны

На складах найбуйнейшых сусветных вытворцаў назапасілася рэкордная колькасць алкаголю9

Рудкоўскі тлумачыць, чаму Трамп мае рацыю наконт Грэнландыі66

Трамп збіраецца распаўсюдзіць працу Рады міру на ўсю планету14

Літоўскія ўлады канстатавалі паляпшэнне сітуацыі з кантрабанднымі шарамі з Беларусі1

На Зімовую Алімпіяду ў Італію едзе катастрафічна нізкая колькасць беларускіх спартоўцаў1

Пракуратура растлумачыла, чаму ў Беларусі забаранілі кнігу пра БНР32

Трамп адмяніў падпісанне ў Давосе пагаднення аб паваенным аднаўленні Украіны на 800 мільярдаў даляраў8

У Гродне мужчына загінуў падчас спробы «прыкурыць» аўтамабіль6

Чарнобыльская АЭС засталася без знешняга сілкавання пасля расійскай атакі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў2

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць