Архіў

Унуччына мова

Маналёг бабулі скончыўся словамі пра тое, што мне, 15-гадовай дзяўчыне, рана яшчэ лезьці ў палітыку. Але якая палітыка ў тым, што чалавек хоча размаўляць на сваёй роднай мове?

Мяне моцна пакрыўдзілі. Ёсьць рэчы, якія, што востры нож, паласуюць сэрца чалавека, а па сабе пакідаюць рубец назаўсёды.

Адбылося гэта пры канцы ліпеня ў Салігорску. Я паехала ў госьці да бабулі зь дзядулем. Зьбіралася надоўга, выйшла наадварот. Сядзелі неяк мы за гарбаткай, размаўлялі. Доўга сядзелі, і размова закранула тэму беларускай мовы.

Сваякі закранулі страшэнныя рэчы: што беларуская мова, на якой размаўляюць адсталыя калгасьнікі, цяпер нікому ня трэба, яна амаль памерла, беларускай культуры ўвогуле не засталося. «Як не засталося?» — пярэчыла я. Маналёг бабулі скончыўся словамі пра тое, што мне, 15-гадовай дзяўчыне, рана яшчэ лезьці ў палітыку. Але якая палітыка ў тым, што чалавек хоча размаўляць на сваёй роднай мове? На што я пачула яшчэ больш страшэнны сказ пра тое, што для нас, беларускамоўных, робіцца ўсё: і клясы беларускія ў школках ствараюцца, і ў краме нас абслугоўваюць, і працаваць даюць. Казалася гэта так, быццам беларусы прыйшлі на чужую тэрыторыю і пачалі там нешта прасіць, на што зусім правоў ня маюць. Праз два дні я зьехала дахаты.

Пасьля рэфэрэндуму-1995 Беларусь стала быццам двухтварая ці, лепш сказаць, дзьвюхгаловая, дзе першая галава размаўляе нармальна, другая па-расейску. І гэтая другая галава пачынае так паступова-паступова зьядаць першую. Русіфікацыя захліствае Радзіму. Так хутка мы зрабіліся, як Расея.

А пішу я, каб падзякаваць «Нашай Ніве» за тое, што яна ёсьць. Пакуль нас шмат, значыцца, не памерла яшчэ беларуская мова.

Каментары

Цяпер чытаюць

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м67

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Усе навіны →
Усе навіны

На гольф-полі пад Мінскам адкрылі бясплатную лыжную трасу2

У Беларусі летась рэкордна знізілася колькасць забойстваў6

У Століне студэнтка вылепіла са снегу вялікага цмока ФОТАФАКТ8

Стала вядома, калі выйдзе першы сезон новага серыяла «Гары Потэр»3

У Валожынскім ешыбоце правялі старажытны абрад падпісання ктубы18

Стартап з беларускімі каранямі заключыў здзелку з Microsoft на 750 мільёнаў даляраў2

Арына Сабаленка прайграла фінал Australian Open13

Работнікі МНС пад Мінскам выратавалі 28‑гадовага хлопца, які замярзаў у полі1

Сіноптыкі палохаюць халадэчай да 33 градусаў

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м67

Бабарыка заявіў пра вяртанне ў палітыку і назваў вінаватага ў тым, што змены не адбыліся ў 2020-м

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць