Архіў

Двайны сэанс на фоне шашлычнага дыму

Гросмайстры — людзі практычныя. Як «пад сакрэтам» паведаміў Барыс Спаскі ў часе нядаўняга наведваньня Менску, ён пусьціў свой лаўровы вянок чэмпіёна сьвету на супчык.

У канцы 1960-х, маўляў, у СССР былі перабоі з вострымі прыправамі. Вось і наш Сяргей Азараў, атрымаўшы блішчасты кубак за пасьпяховую гульню ў сэансе, адразу з асалодай глынуў зь яго мінэральнай вады, тым больш што дзень стаяў сьпякотны.

10 верасьня сьвяткаваньне Дня Менску не абышлося без інтэрвэнцыі на плошчу ля Палацу спорту шахматыстаў ды шашыстаў. Ім быў адведзены лапік паміж цягальнікамі канату і шашлычнікамі. Сэансы давалі два Сяргеі, гросмайстры — Азараў і Насевіч. Зь першым чытачы знаёмыя, а другі — выдатны беларускі шашыст, двухразовы чэмпіён краіны, сталы прэтэндэнт на сусьветны тытул па стоклетачных шашках. Кур’ёзна, што тут яму давялося гуляць на 64 клетках — праўда, усяго на сямі дошках, але ж нехта сыходзіў, нехта прыходзіў… Толькі вопытны кандыдат у майстры 44-гадовы мэтрабудаўнік Вячаслаў Гурэцкі на нашых вачах нанёс «гросу» паразу. Пераможцу дастаўся міні-кубак, выдзелены гарадзкім упраўленьнем спорту і турызму. Сп.Насевіч адрэагаваў на паражэньне з годнасьцю: папрасіў выдаць кубак і хлопчыку, які змагаўся найбольш упарта і доўга.

Шахматнаму гросмайстру было няпроста. Сьпярша ён вырабляў супернікаў пад арэх: большасьць па кваліфікацыі яўна не перасягала ўзроўню першага разраду. Аднак яго партнэры таксама чаргаваліся, а потым пачалі ўголас кансультавацца міжсобку. Заўзятары гуртаваліся вакол дошак з абодвух бакоў, так што сэансэр мусіў блукаць між гуртамі — такога дзіва мы раней ня бачылі. Мабыць, у народу зусім паменела павагі да прафэсіяналаў. За дзьве гадзіны Азараў скончыў партый трыццаць і выйграў усе, акрамя дзьвюх. У першай зяўнуў фігуру — напэўна, прайграў бы, але Ўладзік Кавалёў з Палацу шахмат і шашак, віцэ-чэмпіён краіны сярод хлопчыкаў да 12 год, пасьпешліва пагадзіўся на нічыю. У другой застаўся бяз трох (!) пешак у заканчэньні (гл. дыягр. ход белых). Партыя магла б папоўніць скарбонку эндшпільных кур’ёзаў. Кандыдат у майстры Яўген Ручко, «беспрацоўны матэматык», як ён адрэкамэндаваў сябе, здолеў прапусьціць пешку «b» у фэрзі і застаўся рады «палавінцы».

На нашай памяці падобныя спатканьні ў Менску здараліся (напрыклад, у «шахматным гарадку», што паміж вул. Асіпенкі, Чарвякова і Кахоўскай, у 1980-х рэй вяла Тамара Галавей, у парку Чалюскінцаў — Абрам Ройзман), аднак гулялі з ахвотнымі пераважна майстры і кандыдаты, а ня «гросы». Адзін з арганізатараў імпрэзы, супрацоўнік Мінспорту Георгі Бугрым, пацьвердзіў, што гросмайстарскі сэанс пад адкрытым небам ладзіўся ўпершыню — прынамсі, у гэтым стагодзьдзі. Шкада, што пра яго не было шырока абвешчана загадзя. Некаторыя аматары шахмат натрапілі на рады дошак выпадкова, шукаючы, дзе б выпіць піва, і зьбянтэжана пыталіся: «Удзел бясплатны?»

Каментары

Цяпер чытаюць

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сабе ў выразах у сацсетках8

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сабе ў выразах у сацсетках

Усе навіны →
Усе навіны

Прастытуцыя, педафілія, пратэсты. Прапаганда выпусціла сюжэт пра ліквідаваны фонд дапамогі анкахворым дзецям «КіндэрВіта»6

Вынеслі прысуд аднаму з кіраўнікоў ювелірнага брэнда Bielaruskicry — бо дарыў упрыгожванні Ціханоўскай10

Рубіа заявіў, што ЗША неабходна пераасэнсаваць значэнне НАТА21

46‑гадовага тэхніка з Бабруйска асудзілі па чатырох палітычных артыкулах1

Экс-хакеіста Міхаіла Грабоўскага абвінавацілі ў Канадзе ў нападзе на чалавека4

Гісторыя беларускамоўнага мінскага самелье, які ведае 8 моў і вярнуўся з Жэневы, каб падымаць культуру ў Беларусі17

Дзевяцігадовая школьніца аддала аферыстам ювелірныя каштоўнасці мамы. Яе палохалі дзіцячым домам2

У Беларусі рэзка вырасла доля стратных прадпрыемстваў — такіх ужо траціна. Чаму так адбываецца?18

Зяленскі: Расія дае Украіне два месяцы на выхад з Данбаса14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сабе ў выразах у сацсетках8

«Дык дадому забяры алкаша абасцанага і выходжвай». Малады загадчык аддзялення бальніцы не стрымлівае сабе ў выразах у сацсетках

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць