Архіў

Кангрэс дасьць апазыцыі легітымнага лідэра

Праца кангрэсу дэмакратычных сілаў будзе доўжыцца два дні — 15 гадзінаў. Упершыню за пяць год (з часу кангрэсу ў ліпені 2000 г.) афіцыйна зьбярэцца тысячная грамада актывістаў апазыцыі з ўсёй краіны. Галоўных прэтэндэнтаў — два: Алесь Мілінкевіч і старшыня АГП Анатоль Лябедзька. Істотную папулярнасьць мае і энэргічны лідэр ПКБ Сяргей Калякін. Але, мусіць, ягоны зорны час яшчэ ў будучыні. Калі ніводзін з кандыдатаў не набярэ ў першым туры 50% + адзін голас ад агульнай колькасьці тых, хто возьме ўдзел у галасаваньні, адбудзецца другі тур.

Калі галасаваньне пройдзе ў адзін тур, адзіны кандыдат будзе мець большы мандат даверу і свабоду дзеяньняў.

Пасьля абраньня адзінага кандыдата да агульнага працэсу можна будзе далучыцца ў любы момант. Трэба думаць, што так у выніку й зробяць многія адзінокія палітыкі. Хоць дагэтуль яны дыстанцыююцца ад Кангрэсу. Уладзімер Парфяновіч у размове з карэспандэнтам «НН» падкрэсьліў: «Гэта будзе не кангрэс усіх дэмакратычных сілаў, а кангрэс палітычных партыяў». Галоўнай задачай кангрэсу ён бачыць прызнаньне нелегітымнасьці ўдзелу А.Лукашэнкі ў выбарах.

Кіраўнік Беларускага ПЭН-цэнтру Лявон Баршчэўскі трымаецца іншае думкі: «Абраны на кангрэсе кандыдат будзе самы легітымны з усіх прэтэндэнтаў на альтэрнатыву». Палітоляг Сяргей Панькоўскі таксама адзначае: «Пэрспэктыўным будзе любы кандыдат, які возьме за мэту ня столькі рэалізацыю свайго бачаньня Беларусі, колькі вяртаньне да правілаў сумленнай гульні».

Форум, хто б ня быў абраны на ім адзіным апазыцыйным кандыдатам у прэзыдэнты, дасьць апазыцыі легітымнага лідэра. Але адзінаму кандыдыту прыйдзецца калі не спалучыць, дык прымірыць дагэтуль у нашай краіне неспалучальнае — левыя, лібэральныя й кансэрватыўныя каштоўнасьці. Таму Віктара Карняенку — кіраўніка штабу А.Мілінкевіча — непакоіць невядомасьць канфігурацыі будучай кааліцыі пасьля кангрэсу: «Мы дэкляруем гатоўнасьць да адзінства, але д’ябал хаваецца ў дробязях».

Калі ўлады ў апошні момант пойдуць на правакацыі, апазыцыйнае мерапрыемства ператворыцца ў скандал. Апазыцыя адмыслова папрасіла, каб заля ДК была загадзя агледжаная сапёрамі, каб там выпадкова не зьявілася нейкая «міна». Супрацоўнікі ГУУС Менгарвыканкаму дэкляравалі забясьпечыць ахову парадку на тэрыторыі вакол ДК МАЗ. Калі раптам ўсё ж узьнікне «форс-мажор», кангрэс адбудзецца 16 кастрычніка за межамі Беларусі, у Кіеве ці Смаленску.

Цікава, што «Дажынкі-2005» перанесены зь 30 верасьня — 1 кастрычніка як мінімум на тыдзень. Падстава — «арганізацыйныя прычыны». Кіраўнік прэс-службы прэзыдэнта Павал Лёгкі адрынуў чуткі, што перанос «Дажынак» зьвязаны з удзелам прэзыдэнта ў нейкім важным мерапрыемстве пры канцы тыдня. Але за пераносам яўна стаіць імкненьне Лукашэнкі ўзмацніць прапагандысцкі эфэкт «Дажынак». Сам Лукашэнка на кангрэс ня прыйдзе, бо яму прыйшлося б у такім выпадку даць будучаму кандыдату ад апазыцыі слова на ўласным Усебеларускім сходзе, а ён гэтага баіцца як агню.

Бадай, упершыню за дзесяць гадоў апазыцыя грае на апераджэньне. Да афіцыйнага абвяшчэньня выбарчай кампаніі засталося шэсьць месяцаў. Часу шмат, але пытаньні ўсё роўна застаюцца. Як адзіны кандыдат збудуе перадвыбарную стратэгію, ці не дапусьціць праколу на этапах збору подпісаў ці ўласнай прэзэнтацыі. Але гэта ўжо пытаньні зусім іншай групы.

Самым прыкрым на парлямэнцкіх выбарах-2004 было тое, што апазыцыя вылучала па некалькі кандыдатаў на акругу, а лукашэнкаўцы фактычна выбіралі зь іх самага зручнага для сябе. Галоўнае, што кандыдат у прэзыдэнты ад дэмакратаў будзе адзін і што выбера яго сабе не Лукашэнка, а шырокая дэмакратычная рэпрэзэнтацыя.

Каментары

Цяпер чытаюць

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Усе навіны →
Усе навіны

На ферме пад Гомелем цялят падчас марозу апранаюць у камбінезоны ФОТАФАКТ

На фота з файлаў Эпштэйна брытанскага прынца Эндру знялі на каленях перад ляжачай жанчынай9

Украінская спявачка Ёлка атрымала расійскае грамадзянства5

Джэфры Эпштэйн некалькі разоў атрымліваў візу ў Беларусь. І дакладна наведваў нашую краіну10

«Гэта будзе бомба!» У новым мінскім касцёле з'явіцца арган2

Нікол Пашынян правёў вечарыну, на якой сам быў бубначом2

Нямецкі ўрад засакрэціў інфармацыю аб праектах у Беларусі, якую запытвае «Альтэрнатыва для Германіі»20

За незаконнае пахаванне хатняга гадаванца беларусам пагражае вялікі штраф12

У Расіі на святкаванні дня нараджэння ў лазні загінулі пяць падлеткаў4

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?1

Дзе ў Беларусі будзе халадней за ўсё?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць