У апошнім нумары газэты «Наша Ніва» сьцьвярджаецца, што Аб’яднаная грамадзянская партыя «патрабавала паставіць дзейнасьць штабу адзінага кандыдата пад кантроль органаў, створаных Кангрэсам». Ці так гэта насамрэч?
Камэнтуе сытуацыю намесьнік старшыні АГП Яраслаў Раманчук:
— Пытаньне пра які-небудзь кантроль за дзейнасьцю штабу адзінага кандыдата ніколі не ўздымалася і не абмяркоўвалася ні на адным пасяджэньні «дзясяткі» і не адлюстравана ні ў адным праекце дакумэнту. Гэта суцэльная выдумка з дамешкам галюцынацый. Усе аднадушныя, што штаб павінен браць сабе столькі паўнамоцтваў, колькі неабходна для пасьпяховай выбарчай кампаніі, гэта значыць для перамогі. Наша прапанова зрабіць Кангрэс пастаянна дзейным, найвышэйшым прадстаўнічым органам усіх прыхільнікаў зьмен ніякім чынам не перасякаецца з работай штабу па правядзеньні выбарчай кампаніі.
Каментары