Архіў

Горад-СОНца Артура Клінава

У гэтым горадзе ўсё: дамы, парапэты, каменныя вазы — рэальнасьць. Акрамя часу і людзей. Час — татальны саспэнс. А людзі — рэдкія мінакі на вуліцах, падобныя да шпегаў, што імкнуцца як мага хутчэй вымкнуць сябе з пустой прасторы. Нібы тая тоіць у сабе пагрозу. Нібы яны адчуваюць, што нехта нябячны і небясьпечны цікуе за імі.

А вось яшчэ адзін мінак. Больш бясьпечным, чым вуліца, шляхам — дахам палацу опэры — ён прастуе да свайго патаемнага жытла-сховішча. Жыцьцё мяшканцаў гэтага гораду нябачнае і невядомае. Яно адбываецца недзе на паддашках, у сутарэньнях ці глыбокіх норах.

Сапраўднасьць вонкавага жыцьця тут — адно чэзлыя дрэўцы, што прабіваюцца праз каменныя сьцены. Усё астатняе — міраж, сон, трызьненьне.

Сонца па-над горадам — зыркае і няшчаднае. Разглядаць залітыя ім плошчы, дамы, палацы можна адно праз закопчанае шкельца. А праяўленыя нэгатывы нагадваюць хутчэй рэнтгенаўскія здымкі. Напёкшы ў галаву, сонца выклікае каляровыя галюцынацыі.

І таму раптам… паўстане ў блакітным мроіве неба вялікі белы акіянскі лайнэр. А на даляглядзе — пляскаты горад на беразе цёплага мора — партовы Менск. Хочацца працерці запарушаныя сонечным пылам вочы…

Але ўнутры горад уражвае сваёй чысьцінёй, амаль стэрыльнасьцю. Відаць, сьмецьце, адкіды і экскрэмэнты жыхары не каналізуюць і не выкідваюць, а складуюць у сваіх норах, на паддашках, у сутарэньнях. Ці, можа, гіганцкія зеўры арак менскіх дамоў — гэта спэцыяльныя аэрадынамічныя трубы, што начамі ўсмоктваюць у сябе ўвесь пыл і бруд.

Гэты горад зачараваны штучным і даўно памерлым сонцам. Ён сьпіць. Сон яго цяжкі і каменны. Ахоўваюць яго ўзброеныя балваны-ідалы, што, разьмясьціўшыся на самых высокіх будынках гораду, сочаць за кожным, хто зьявіўся на плошчы ці вуліцы…

Як і належыць, на самай Цэнтральнай плошчы гораду, на франтоне Храму Прафсаюзаў, разьмясьціліся ягоныя Багі. Гэта Зэўс-рабочы з малой Атэнай Паладай Менскай на руках, службовец у мундзіры і савецкі інтэлігент 1950-х гадоў. Побач зь ім — жонка службоўца, непадступная жрыца каханьня nue. Няма чаго зьдзіўляцца яе аголенасьці. У Горадзе Сонца, што і натуральна, шмат эратычных сымбаляў. Гэта і масіўныя, бессаромныя калёны, і шматлікія шары, параскіданыя па ўсім горадзе. Нарэшце, фалічныя вежы і помнікі. А на фасадах дамоў — безьліч стылізаваных пад вянкі сонечных колаў-похваў… І шмат, шмат дзіўных каменных расьлінаў з Эдэмскага саду.

У гэтым горадзе спаць і сьніць — насамрэч адно і тое ж. Ня варта трывожыць сон гэтага гораду. Некалі ён спатоліцца ім і прачнецца.

Артур Клінаў. Горад СОНца. Візуальная паэма ў трох частках. Фотаальбом. — Менск: Логвінаў, 2006. — 130 с.

Каментары

Цяпер чытаюць

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Усе навіны →
Усе навіны

Буйнога беларускага імпарцёра цюльпанаў злавілі на падатковых махінацыях

У «Мінск-Свеце» кіроўца страціў прытомнасць і насмерць разбіўся

У Расіі адмянілі яшчэ аднаго папулярнага коміка9

Трэвел-блогеру вынеслі папярэджанне за няправільную рэкламу рэбрыкаў і дранікаў1

«Страта ўраджаю — 40 %». Прадаўцы цюльпанаў расказалі, чаму не будуць зніжаць цэны7

Кітай стварыў электрабатарэю, якая можа даваць запас ходу да 1000 кіламетраў5

Расійскі верталёт украінцы знішчылі на буравой устаноўцы ў Чорным моры ВІДЭА5

У Кітаі пасля чыстак вайскоўцаў узяліся і за цывільных чыноўнікаў1

Жаніх падарыў Арыне Сабаленцы заручальны пярсцёнак за мільён даляраў12

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Загінуў беларускі добраахвотнік Васіль «Дзір» Рапіцкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць