Мова2323

На канале «Беларусь-2» Барыса Кіта пераклалі

Барыс Кіт — беларус з-пад Навагрудка, які зрабіў выдатную у кар’еру ў касмічнай індустрыі ЗША. На працягу жыцця ён захаваў вернасць беларускай мове, гаворыць і чытае на ёй. Дарэчы, яму ўжо 102 гады.

Славутага навукоўца паказалі на БТ у дакументальным фільме «Зорнае прыцягненне». Фільм дубляваны па-расейску. Прычым усе словы Барыса Кіта, які гаворыць па-беларуску, ідуць... у перакладзе на расейскую.

У рэдакцыю «Нашай Нівы» звярнуліся з гэтай нагоды абураныя чытачы. «Гэта што такое — у Беларусі беларускія словы перакрываць перакладам?» — напісаў нам менеджар па продажах з Мінска Алесь.

Высветлілася, што фільм «Зорнае прыцягненне» створаны Беларускім відэацэнтрам у 2007 і мае дзве версіі.

«Гэты фільм замаўляла Міністэрства культуры, — кажа начальнік аддзела маркетынгу Беларускага відэацэнтра Алеся Барвінак. — У замове ёсць такі пункт «мова арыгінала». Мы мусім здымаць фільм на нейкай адной мове. Калі гэта расейская мова, тады фільм перакладаецца цалкам на расейскую, калі мова беларуская — тады перакладаецца ўвесь расейскі тэкст. Да таго ж некаторыя нашыя фільмы прадаюцца ў Расію», — апраўдваецца яна.

Як паведамілі ў аддзеле маркетынгу дадаткова, беларускамоўная версія «Зорнага прыцягнення» існуе, але канал «Беларусь-2» купіў менавіта расейскамоўную версію.

Каментары23

Цяпер чытаюць

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну29

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Усе навіны →
Усе навіны

Вальфовіч пра атаку дронам аўтобуса з дзецьмі ў Бранскай вобласці: Мэта была сутыкнуць Беларусь з Украінай26

«30 тысяч ужо аддаў за арэнду». Праграміст усё палічыў і ўзяў іпатэку ў Вільні6

У Польшчы знайшлі GPS-перадатчык у вагоне, які ездзіў у Беларусь і Украіну1

Расійскія дроны атакавалі цывільныя судны ў Чорным моры: загінуў марак-егіпцянін2

Узровень небяспекі падвышаны да аранжавага. На Беларусь ідуць залевы, шквальны вецер і град

Севярынец: Апоўначы здалося, што прыйшла смерць4

Можа, вам трэба 12‑пакаёвая кватэра ў Мінску? Маем такі варыянт3

Статкевіч заклікаў Лукашэнку не збіваць украінскіх дронаў, калі яны будуць ляцець на расійскія рэтранслятары24

Кароль Нідэрландаў запаліў на мундыялі: заўзеў супраць Швецыі, а потым патанчыў у раздзявальні Кюрасаа1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну29

18‑гадовы Мікіта з Рэчыцы, які ў першы ж баявы выхад трапіў ва ўкраінскі палон, расказаў, чаго папёрся на вайну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць