12 снежня прэм'ер-міністр возьме ўдзел возьме ўдзел у пасяджэнні Савета міністраў саюзнай дзяржавы 12 снежня ў Маскве.
У парадак дня пасяджэння ўключана больш за 30 пытанняў, якія ахопліваюць розныя кірункі беларуска-расійскага ўзаемадзеяння.
Будуць разгледжаны вынікі гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва Беларусі і Расіі ў студзені—верасні 2012 года, справаздача аб выкананні бюджэту Саюзнай дзяржавы за першае паўгоддзе 2012 года і асноўныя параметры праекта бюджэту Саюзнай дзяржавы на 2013 год.
Асаблівую ўвагу плануецца надаць пытанням навукова-тэхнічнага супрацоўніцтва дзвюх краін. Будуць падведзены вынікі рэалізацыі шэрагу саюзных праграм, а таксама разгледжаны праекты новых.
Каментары