Культура33

Грыбалёва, Саладуха, Якаў Навуменка: названы пераможцы Нацыянальнай музычнай прэміі

Пераможцы рэспубліканскага конкурсу «Нацыянальная музычная прэмія» ў галіне эстраднага мастацтва аб’яўлены 12 снежня на гала-канцэрце ў Палацы спорту.

Уладальнікамі Нацыянальнай музычнай прэміі сталі:

у намінацыі «Лепшая песня года» — Ларыса Грыбалёва («Не крыўдзі мяне»),

«Лепшы поп-выканаўца (калектыў)» — Саша Нема,

«Лепшы рок-выканаўца (калектыў)» — група Open Space,

«Лепшы джаз-выканаўца (калектыў)» — група Apple Tea Jazz Band,

«Лепшы этна-фолк-выканаўца (калектыў)» — група «Стары Ольса»,

«Адкрыццё года» — гурт IOWA,

«Лепшы аўтар музыкі» — Герман («У цішыні світання»),

«Лепшы аўтар слоў» — Яраслаў Ракіцін («Чуеш, я іду да цябе»),

«Лепшы аранжыроўшчык» — Юрый Вашчук,

«Лепшая беларускамоўная песня года» — Анатоль Ярмоленка («Прыязджайце да нас у Беларусь «),

«Лепшы музычны альбом «- група «Тяни-Толкай» («Мне з табой пашанцавала»),

«Лепшая песня (музычны альбом) для кіно, тэлебачання «- група «Драм Экстазі» (музыка для фільма «Салетра нумар 7»),

«Лепшы канцэрт года»- група «Без білета»(канцэрт «Зорка»),

«Лепшы гастрольны тур» — Аляксандр Саладуха («Берагі»),

«Лепшы кліп года» — група «Лермант» («Прыгажосць»),

«Лепшы журналіст (музычны крытык)» — Сяргей Андрыянаў,

«Лепшы прадзюсар» — Уладзімір Кубышкін,

«За ўклад у развіццё сучаснай музыкі» — Якаў Навуменка,

«Зорачка года (лепшы юны выканаўца)» — Аляксандра Лакціёнава.

Былі ўручаны таксама спецыяльныя прызы журы: «Дэбют года» — пераможцу праекта «Спяваючыя гарады» Юліі Жыдкай, «Юбілей года» — народнаму артысту Беларусі Аляксандру Ціхановічу, які адзначыў сваё 60-годдзе, «Крэатыў года» — Аляксандру Саладуху і ўдзельнікам праекта «Спяваючыя гарады» з Мінска,

«Надзея года» — заслужанай артыстцы Беларусі Алёне Ланской,
«Дублёры года» — удзельнікам праекту «Спяваючыя гарады» з Рагачова.

Пераможцы вызначаны па выніках работы за 2012 год. Асноўныя крытэрыі ацэнкі творчых праектаў — іх мастацкая каштоўнасць і грамадская значнасць. Усяго на ўдзел у конкурсе было пададзена амаль 1 тыс. заявак.

Каментары3

Цяпер чытаюць

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Усе навіны →
Усе навіны

За мірганне далёкім святлом можа пагражаць штраф да 450 рублёў2

Сям'ю забіў, пакуль тыя спалі, цікавіўся «гітлераўцамі і арыйскай расай». Што яшчэ вядома пра справу 24‑гадовага стралка ў Кракаве18

Катастрофа на чыгунцы ў Егіпце — сем загінулых, больш за 100 параненых

Чвэрць без «васьмёрак» — 100 рублёў. Шматдзетная маці расказала, колькі плаціць дзецям за ацэнкі5

Чаму Макей пасля 2020‑га застаўся ў сістэме і ці спрабаваў спыніць рэпрэсіі?13

«Вокны з чорным налётам не адмыць». Пінчукі скардзяцца на адходы «Пінскдрэва»

Кушнер прапанаваў аднавіць дыялог Еўропы з Расіяй па ўзоры Савета Расія—НАТА4

Загінулай замежніцай падчас страляніны ў Кракаве аказалася жанчына з Аўстрыі

Біл Гейтс заклікае павысіць падаткі для мільярдэраў: штучны інтэлект робіць іх усё багацейшымі3

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?11

Колькі беларусаў загінула на вайне з Украінай? Больш за 1600, але наколькі больш?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць