Грамадства11

Дзе адагрэць замерзлы аўтамабіль: 6 цёплых паркінгаў Мінска + мапа

Стаяць кіламетровую чаргу да «Сталіцы» зусім не абавязкова.

Маразы ўзмацняюцца, а значыцца ўжо сёння многія ўладальнікі дызельных аўтамабіляў будуць шукаць для сваёй машыны цёплую начоўку.
«Наша Ніва» сабрала адрасы шасці паркінгаў Мінска, дзе аўто дакладна не замерзне. Паспяшайцеся забраніраваць месца — пасля ахвотных стане яшчэ больш.


Самы вядомы падземны паркінг — у гандлёвым цэнтры «Сталіца» (плошча Незалежнасці, заезд-выезд) з боку вуліцы Мяснікова).
Менавіта да яго ў маразы сцякаюцца дзясяткі аўтамабілістаў, каб адстаяць немалую чаргу, і прыткнуць-такі сваю машыну.

У «Сталіцы» дыферэнцыянаваная сістэма аплаты. Адстаяўшы менш чым паўгадзіны, трэба заплаціць 10 тысяч рублёў. Стаянка ад 30 да 60 хвілін каштуе ўдвая даражэй. Кожная наступная гадзіна каштуе тысячу рублёў — 21 000, 22 000, 23 000, 24 000. Пасля пяці гадзін стаяння тарыф павялічваецца да дзвюх тысяч рублёў за гадзіну. Карацей,

за суткі давядзецца выкласці 62 тысяч рублёў.
Калі б вы звярнуліся на паркінг летам, можна было б зарэзерваваць сабе месца — 400 тысяч рублёў за месяц. Аднак цяпер позна, усе такія месцы занятыя.

Рушым па горадзе далей.

Яшчэ адзін цёплы паркінг непадалёку ад цэнтра горада абсталяваны пад ГЦ «Еўропа» на вуліцы Сурганава, 57Б.
Тут стаянка на месяц каштуе тыя самыя 400 тысяч рублёў, але месцаў, вядома ж, ужо няма. Можна разлічваць толькі на кароткатэрміновую стаянку. Першая гадзіна — 10 тысяч рублёў, наступныя — па 1000 рублёў.

Трэці карысны адрас — цэнтр Toyota на Маякоўскага, 2. Паспрабаваць пакінуць аўто можна на тамтэйшым шматпавярховым паркінгу.

Ёсць і яшчэ адна магчымасць адагрэцца. Гэта так званыя гаражныя кааператывы.
Большасць месцаў там выкупленая аўтамабілістамі, але стаіць пустая. Іншых кіроўцаў пускаюць на сваіх машынах хаця б пастаяць у праездах — гэтыя паркінгі таксама цёплыя.

Адзін з іх, «Аўтахол», знаходзіцца на вуліцы Францыска Скарыны, 4в. Каб пастаяць да раніцы, трэба заплаціць усяго 20 тысяч рублёў. Але лепш спраўдзіць, ці засталіся свабодныя месцы па гарадскім тэлефоне 267 27 81.

Каля бізнэс-цэнтра «XXI стагоддзе», па дарозе на Уручча, ёсць кааператыў "Клаксон". Дакладны адрас — Незалежнасці, 165 (267 24 98).

Можна паспрабаваць трапіць і ў той, што называецца «Аэрадромная-3». Ягоны адрас — Валадзько, 30. Кантактны гарадскі нумар — 209 46 24.

Каментары1

Цяпер чытаюць

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Усе навіны →
Усе навіны

Унікальную аперацыю зрабілі ў Віцебску: паралізаваны пацыент зноў пачаў хадзіць2

Палітзняволеная ў Гомельскай калоніі зацяжарыла на спатканні, ёй хутка нараджаць6

Цяпло ў мінскія кватэры вярнулася цалкам толькі сёння

У Мінску моцны смог9

З Кіева за студзень выехалі 600 тысяч чалавек3

За мінулы год у Літве прызналі пагрозай нацыянальнай бяспецы ўтрая больш беларусаў, чым пазалетась4

Загінуў беларускі добраахвотнік Аляксей Лазараў16

Ліса пасялілася на самым даху будынка ў Глыбокім3

Мяняецца характар надвор'я. Уночы мінус 20°С ужо не будзе1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?1

ВУП Беларусі вырас у тры разы менш, чым планавалася. Чаму так і чаго чакаць ад 2026-га?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць