Культура1111

Сафія Гройсман: «Белая Русь» будзе дарагой парфумай

Знакамітая амерыканская парфумерка прэзентавала водар у гонар сваёй далёкай бацькаўшчыны.

У хуткім часе ў Беларусі з’явіцца араматычны сімвал — амерыканка беларускага паходжання Сафія Гройсман, адна з асноўных парфумераў свету, стварыла водар «Белая Русь». Водар мае працоўную назву «Жаданне прахалоды». Пасля нанясення парфумы на скуру, на вуснах з’яўляецца салодкі смак.

«Гэта такі спецыфічны ход. — кажа Гройсман. — Проста я вельмі люблю Беларусь, вось і хацелася перадаць пры дапамозе водару гэтае бязмежнае адчуванне прастору і свабоды, якое ёсць у нашай краіне».

Насамрэч, водар атрымаўся цікавым — досыць лёкім, і пры гэтым запамінальным. Сафія Гройсман у свой час з водарам «Трэзор» пераўзышла па папулярнасці знакамітую «Шанэль нумар пяць», таму новы водар можа стаць не менш папулярным.

Падчас скайп-канферэнцыі з беларускімі журналістамі спадарыня Гройсман абвергла чуткі, што стварала «асабісты» водар для Лукашэнкі.

«Я б стварыла для яго добры водар, але пакуль мне гэта не прапаноўвалі».

Пра Беларусь Сафія Гройсман узгадвае з цеплынёй — яна нарадзілася ў Любчы, і ў апошні свой прыезд нават знайшла родную хату.
«У дзяцінстве ў мяне не было цацак, таму я гулялася з кветкамі. — узгадвае Гройсман. — Менавіта дзіцячыя ўспаміны, уражанні і дапамаглі мне стаць парфумерам».

«Белая Русь», калі яна з’явіцца на прылаўках, будзе дарагой парфумай — у яе ўваходзяць рэдкія інгрыдыенты.

«Правільная назва парфумы — „Белая Русь“, без „нумар пяць“, проста я зрабіла дзесяць розных варыянтаў водару, і найлепшым апынуўся пяты. —
смяецца Гройсман. —
Гэтай парфумай могуць карыстацца і мужчыны, і жанчыны.
Спадзяюся, дзякуючы яму Беларусь стане больш вядомай у свеце».

* * *

Сафія Гройсман

нарадзілася ў Беларусі, у Любчы (Навагрудскі раён). У вайну бацькі партызанілі, бацька выратаваў маці з гета. У 1960-м яе сям’я пераехала ў Польшчу, а пасля ў ЗША. Там Сафія стала зоркай парфумерыі — яна стварыла ледзь не самыя яскравыя водары апошніх 30 гадоў. Працавала з Івам Сен-Ларанам, Кэльвінам Клейнам, фірмай «Ланком». Распрацоўвала «персанальныя» водары для многіх вядомых людзей.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Усе навіны →
Усе навіны

Папулярнага беларускага блогера ў Расіі абвінавацілі ў махлярстве

У Латвіі ветэрынарная служба заклікала не купляць хатніх жывёл у Беларусі. І гэта не проста прыхамаць1

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў25

У Клецку малады мужчына пабіў пажылога за тое, што той павольна ехаў6

Павел Севярынец адкрыў збор на аднаўленне публічнай дзейнасці20

У студзені ВУП Беларусі пачаў падаць2

У Брэсце дзесяцікласнік-кадэт скончыў жыццё самагубствам3

Пуцін і Лукашэнка хутка зноў сустрэнуцца ў Маскве3

«Дзеля сваіх дзетак, каб да іх вярнуцца». Дашкевіч расказаў, як трапіў у «нізкі статус» і як ад яго патрабавалі прашэнне аб памілаванні23

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі24

Зяленскі ўвёў санкцыі супраць Лукашэнкі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць