Піша Пётра Рудкоўскі.
Я быў зачаты дзесь у лістападзе 1977 года. У ліпені 1978 г. нарадзіўся, у жніўні таго ж года атрымаў пасведчанне аб нараджэнні, у
1. Хто мае права «людзьмі звацца»?
Вольга Шпарага ў артыкуле «К проблеме аборта: философский взгляд» трапна абазначыла цэнтральны пункт нязгоды паміж прыхільнікамі і праціўнікамі забароны абортаў: калі пачынаецца чалавечае жыццё?Погляд, што чалавечае жыццё пачынаецца ад зачацця, спадарыня Шпарага залічыла да разраду «рэлігійных», а права на аборт абгрунтавала тым, што «ні ў вучоных адпаведнага профілю, ні ў філосафаў няма аднагалоснага меркавання [наконт моманту пачатку жыцця чалавека]». Сама аўтарка згаданага артыкула запрапанавала два крытэры «быцця чалавекам»: разумнасць і цялесная цэльнасць. Прыгледзьмася гэтым крытэрам.
Няясна, што тут маецца на ўвазе пад «разумнасцю».Ці маецца на ўвазе актуальная разумнасць (стан інтэлектуальнай актыўнасці), ці патэнцыйная разумнасць (магчымасць выконваць разумовыя дзеянні)? А пры любой інтэрпрэтацыі: якім чынам устанавіць, што Х на нейкім адрэзку часу — «неразумны» (а значыць, яго можна забіць), а на іншым адрэзку — разумны (а значыць, забіваць нельга)? Крыху далей спадарыня Шпарага канстатуе, што «разумнасць непарыўна звязана з цялеснай цэльнасцю…», але гэтая канстатацыя зусім не праясняе паняцця разумнасці, затое спараджае масу далейшых пытанняў: што такое «цялесная цэльнасць»? Чаму яна такая ключавая ў вызначэнні «разумнасці»? І чаму менавіта гэтая канцэпцыя
Наконт «разумнасці» і «цялеснай цэльнасці» — што ж, будзем шчырымі: сярод вучоных і філосафаў няма кансэнсусу наконт таго, што такое разумнасць і цэльнасць. Такім чынам, высветліўшы, што забарона забіваць ненароджаных дзяцей — гэта чыста рэлігійная пазіцыя, варта б разабрацца, ці забарона забіваць, напрыклад, непаўналетніх, або інвалідаў у любым узросце, або псіхічна хворых — ці гэта не супярэчыць секулярнай веры?З крытэрыялогіі аўтара «К проблеме аборта…» не вынікае нічога акрэсленага наконт моманту з’яўлення чалавечай асобы. Вынікае хіба што толькі наступнае: не ведаем, калі кандыдат на чалавека становіцца чалавекам.
2. Вера ў існаванне чалавека
Давайце прыгледзімся да розных імператываў, скіраваных на ахову чалавечага жыцця:(1) Не забівай габрэяў [бо габрэі — людзі];
(2) Не забівай кулакоў і буржуяў [бо кулакі і буржуі — людзі]
(3) Не забівай прыгонных сялян [бо прыгонныя сяляне — людзі];
(4) Не забівай неграў [бо негры — людзі];
(5) Не забівай беларусаў [бо беларусы — людзі];
(6) Не забівай імігрантаў [бо імігранты — людзі];
(7) Не забівай прыхільнікаў абортаў [бо прыхільнікі абортаў — людзі]. Дадамо да гэтага пераліку яшчэ некалькі, крыху іншага тыпу:
(8) Не забівай сіротаў, удоваў і бяздомных [бо яны — людзі];
(9) Не забівай старых людзей [бо яны — людзі];
(10) Не забівай інвалідаў і псіхічна хворых [бо яны — людзі]
(11) Не забівай нованароджаных дзяцей [бо яны — людзі].
Не так даўно ў аўтарытэтным часопісе «The Journal of Medical Ethics» быў апублікаваны артыкул біяэтыкаў Мінэрвы і Джубіліяні, у якім яны даводзілі, што нованароджанае дзіця не можа лічыцца чалавечай асобай у поўным сэнсе слова, такім чынам, бацькі павінны мець права вырашаць, ці забіць гэтае дзіця, ці пакінуць яго пры жыцці.На дадзены момант у секулярным свеце, як здаецца, пануе даволі ўстойлівы канэнсус наконт абавязковасці імператываў (1) — (11). Што праўда, наконт апошняга — (11) — справа не такая ясная.
(12) Не забівай чалавечых эмбрыёнаў [бо чалавечыя эмбрыёны — людзі].
У чым праблема з імператывам (12)?Секулярысты хорам адказваюць, што праблема ў тым, што абгрунтавальная тэза (якая тут месціцца ў квадратных дужках) мае рэлігійны характар, што гэта аб’ект веры, а вера, маўляў, павінна мець прыватны характар. Мяне, як філосафа, цікавіць тут метадалагічнае пытанне: адкуль ведаем, што імператывы (1) — (11) грунтуюцца на ведах, а імператыў (12) — на веры? А яшчэ: ці распадзел вера — веда або рэлігійнае — навуковае ўвогуле прыдатны да класіфікацыі канстатацыяў тыпу: «х з’яўляецца чалавекам»?
Вось жа ўсе пералічаныя тут імператывы, ад (1) да (12) грунтуюцца ні на чым іншым, як на этычнай веры. У біялагічным плане ўсе пералічаныя вышэй катэгорыі жывых істот (габрэі, беларусы, буржуі, бамжы, сіроты, чалавечыя эмбрыёны і г.д.) належаць да гатунку homo sapiens, але ці ўсім ім прызнаем права называцца чалавекамі — гэта ўжо пытанне этычнай веры, маральнай спеласці, адвагі, высакароднасці, гзн. пазанавуковых каштоўнасцяў. Некаторыя адмаўляюцца або адмаўляліся прызнаваць людзьмі класавых ворагаў, іншыя — габрэяў, яшчэ іншыя — нованароджаных дзетак.І справа тут не ў тым, яны не валодалі або не валодаюць адпаведнымі ведамі. Праблема ў тым, што яны не вераць у існаванне чалавека: ці то ў габрэі, ці ў негры, ці ў прыгонным селяніне. Нявер’е ў існаванне чалавека ва ўлонні маці — праблема дакладна таго ж тыпу.
3. Прэзумпцыя невінаватасці і прэзумпцыя чалавечасці
Не буду арыгінальным, калі зацемлю, што бірка «рэлігійны» ў многіх секулярных асяроддзях выконвае прыкладна такую ж функцыю, што бірка «буржуазны» ў савецкім (дарэчы, наскрозь секулярным) дыскурсе.Калі не хапае аргументаў або не стае інтэлектуальных сілаў для дыскусіі, то часцяком вельмі зручна ахарактарызаваць нешта як «рэлігійнае» (або, яшчэ лепш, у спалучэнні:
Такі падыход заўважаецца і ў ходзе дыскусій вакол абортаў. «Надзяленне чалавечых эмбрыёнаў чалавечай годнасцю — гэта чыста рэлігійная пазіцыя». Сказаўшы гэта, некаторыя пачуваюцца звольненымі ад далейшага мыслення і спробы крытычна асэнсаваць сказанае імі самімі. А такое асэнсаванне тут дужа патрэбнае. Бо калі хтось адмаўляецца прызнаць паўстанне зіготы як крытэр пачатку чалавечага жыцця, то абавязаны прадставіць і абгрунтаваць альтэрнатыўны крытэр. А паколькі цана магчымай памылкі надзвычай вялікая (жыццё чалавека!), то гэты крытэр мусіць спаўняць строгія ўмовы:
а) павінен быць дакладны і адназначны не ў меншай ступені, чым крытэр паўстання зіготы;
б) павінен змяшчаць ясны адказ на пытанне, па якіх прычынах істота І да моманту М лічыцца
в) адказ на пытанне, пра які гаворка ў (б) павінен быць абгрунтаваны на 100%.
Праціўнікі аховыІ тут секулярныя ідэолагі пускаюць у ход свой улюбёны «аргумент»: існуюць розныя погляды наконт пачатку жыцця чалавека, значыць, аборты дапушчальныя. Чаму гэты аргумент улюбёны, здагадацца няцяжка: вонкава ён выглядае як экспрэсія ліберальнай веры. Толькі вось дзіўнае супадзенне: гэты тып «лібералізму» вельмі любяць розныя дыктатары, калі заяўляюць кшталту: існуюць розныя погляды наконт таго, што такое дэмакратыя, такім чынам, не ўмешвайцеся ў нашы ўнутраныя справы, мы маем права ажыццяўляць сваё разуменне дэмакратыі.жыцця-ад-зачацця ўжо на этапе (а) маюць сур’ёзныя праблемы. «Разумнасць», «цялесная цэльнасць» — такія расплывістыя, падатлівыя на дзясяткі розных інтэрпрэтацый, крытэры тут абсалютна непрымальныя.
Пры абмяркоўванні дылемы чалавек —Як ведаем, дзейнічае тут прынцып прэзумпцыі невінаватасці. Здаецца, усе пагаджаемся, што цяжар доказу ляжыць на тым, хто выступае з тэзай пра вінаватасць дадзенай асобы (і пастулюе забраць у гэтай асобы свабоды). Уявім сабе пракурора, які прапануе зняволіць асобу А на тэрмін дзесяці гадоў і абгрунтоўвае гэта такім чынам: Сярод экспертаў і следчых няма аднагалоснага меркавання наконт таго, ці А з’яўляецца невінаватым, значыць, мы маем права пасадзіць А ў турму.не-чалавек у дачыненні да чалавечага эмбрыёна павінны дзейнічаць не менш строгія прынцыпы, чым пры абмяркоўванні дылемы невінаваты — вінаваты ў кантэксце юрыспрудэнцыі.
У сітуацыі рознагалоссяў наконт таго, ці чалавечы эмбрыён з’яўляецца чалавекам, прэзумпцыя «быцця чалавекам» мае безумоўную маральную (а павінна месць і юрыдычную) перавагу, а не наадварот. Калі аналагічная прэзумпцыя дзейнічае ў кантэнксце пазбавіць свабоды — не пазбаўляць свабоды ў дачыненні да дарослага чалавека, то тым больш павінна дзейнічаць у кантэксце пазбавіць жыцця — не пазбаўляць жыцця ў дачыненні да нявіннай і бездапаможнай чалавечай істоты. Я асабіста не бачу падстаў для сумневу, што чалавечы эмбрыён — гэта чалавек, але нават калі і прыняць, што няма пэўнасці наконт таго, ці гэты эмбрыён — чалавек, то і так больш рацыянальнымі з’яўляюцца паводзіны абаронцаў
Мінімальнага сумневу наконт таго, ці сапраўды чалавечы эмбрыён —Тым часам, каб дазволіць яго забіванне неабходнане-чалавек , дастаткова, каб забараніць яго забіванне.
4. Аборт як метад вызвалення жанчыны
(13а) Чалавечы эмбрыён — гэта частка жаночага цела…— гэтая канстатацыя з’яўляецца ў тэксце спадарыні Шпарагі падставай для высновы:
(13б) …значыць, жанчына мае права забіць чалавечы эмбрыён.
Ну так, у лексіконе расплывістых паняццяў (апрача разумнасці і цялеснай цэльнасці) не хапала яшчэ аднаго расплывістага паняцця — часткі. Каб унаявіць яго праблемнасць, прапаную прыгледзецца, як яно функцыянуе ў розных кантэкстах:
(14а) Палец — гэта частка майго цела…
(15а) Чалавек — гэта частка грамадства…
(16а) Жонка — гэта частка сям’і…
І цяпер, калі прызнаем універсальную важнасць аргументу, які адпавядае такой схеме: Y ёсць часткай Х, значыць, Х мае права знішчыць Y, то правамоцнымі павінны быць таксама наступныя высновы:
(14б) …значыць, я маю права знішчыць свой палец;
(15б) …значыць, грамадства мае права забіць чалавека;
(16б) …значыць, сям’я мае права забіць жонку.
Нават калі і пагодзімся з тэзай (13а) (праўда, яна патрабуе далейшых паясненняў), то гэта не азначае, што можам пагадзіцца з (13б). Недастаткова сцвердзіць, што нешта ёсць «часткай» нечага, каб апраўдаць яго знішчэнне. Не кожную «частку» можна знішчаць, некаторыя часткі з’яўляюцца нечым або некім большым, чым проста часткі. Няпраўда, што ў любым выпадку Цела можа адвольна знішчаць і выкідваць свае «часткі»; ёсць сітуацыі, калі Цела абавязана ахоўваць свае «часткі» і берагчы іх як нешта каштоўнае
Ёсць, аднак, штось інфарматыўнае і адначасова драматычнае ў гэтай фармулёўцы: жанчына мае права забіць частку свайго цела, што прачытваецца амаль як: жанчына мае права забіць частку самой сябе.Бо і сапраўды: аборт — гэта не што іншае, як знішчэнне часткі жанчыны, прычым вельмі істотнай і фундаментальнай: знішчэнне яе мацярынскага вымярэння. Аборт — гэта гвалт над мацярынскім інстынктам; гвалт, які ў плане фізічных, псіхічных і маральных наступстваў не менш разбуральны і прыніжальны, чым сэксуальны гвалт. І калі ахвярай абортаў № 1 з’яўляецца маленькае, бездапаможнае дзіцятка, то ахвярай № 2 з’яўляецца жанчына, ва ўлонні якой здзяйсняецца гэта злачынства.
Я не веру, што «права на аборт» робіць жанчыну шчаслівейшай, радаснейшай і свабаднейшай. Сумняюся таксама, што «абортаздольныя» жанчыны больш эмансіпаваныя і аўтаномныя ў адносінах да мужчын. Права на аборт фаварызуе ў першую чаргу пэўны тып мужчын, а менавіта тых, хто зацікаўлены мець у сваім распараджэнні пэўны набор жаночых целаў, якія можна — без абавязкаў і думання пра наступствы — адвольна выкарыстоўваць.Права на аборт у свядомасці згаданай катэгорыі мужчын азначае папросту мінімалізацыю адказнасці за выпадковыя сэксуальныя прыгоды з жанчынамі. Зацяжарала? От там, дробязь, заўжды можаш зрабіць аборт. Рызыка для фізічнага здароўя, пасляабартыўны сіндром, рызыка бясплоднасці, маральная траўма — усё гэта не тычыцца мужчын; расплата за аборт кладзецца, як правіла, на плечы жанчыны.
Згодзен з тым, што ў мінулыя стагоддзі правы жанчын шмат дзе і шмат у чым парушаліся, гэтаксама як згодзен, што парушаліся правы пралетарыяту ў ХІХ стагоддзі. Але не пагаджаюся з тым, што «права на аборт» мае для жанчын вызвольны характар — прыкладна па тых самых прычынах, дзеля якіх не лічу, што «дыктатура пралетарыяту» азначала вызваленне пралетарыяў.
У розныя эпохі і ў розных
* * *
Так сталася, што — статыстычна беручы — пераважная колькасць абаронцаў жыцця зачатых дзяцей месціцца ўнутры хрысціянскай супольнасці. І гэта адзін з тых момантаў, калі сапраўды хочацца ганарыцца прыналежнасцю да гэтай супольнасці. Дзейнасць рухаў
Тым не менш, трэба памятаць, што кола хрысціян і кола абаронцаў зачатага жыцця не атаесамляюцца. Ёсць хрысціяне (у тым ліку і католікі), якія апраўдваюць альбо і падтрымліваюць практыку абортаў; з другога боку, існуюць агностыкі і атэісты, якія выступаюць за абарону жыцця чалавека ад самага зачацця. Адсотак гэтых апошніх вельмі малы, але яны ёсць. Нямала праціўнікаў абортаў таксама сярод прадстаўнікоў нехрысціянскіх рэлігій, асабліва юдаізму і ісламу.
Усіх абаронцаў жыцця зачатых дзяцей аб’ядноўвае вера ў вартасць жыцця кожнага чалавека, аб’ядноўвае глыбокі маральны боль, трывога за будучыню гуманістычных традыцый і непрыманне селектыўнага гуманізму, які выбарачна абараняе правы чалавека.
Каментары