Усяго патроху

У Магілёве ўпершыню пройдзе перадкалядная «Ноч распродажу»

Два магазіны Магілёва — «Цэнтральны» і «Юбілейны» — плануюць гандляваць познім вечарам 21 снежня па зніжаных цэнах.

Магіляўчане і госці горада з 20.00 да 24.00 21 снежня змогуць набыць тавары са зніжэннем гандлёвай надбаўкі, паведамілі ў аддзеле ідэалагічнай працы Магілёўскага гарвыканкама.

Як паведаміла намеснік начальніка гарадскога ўпраўлення гандлю і паслуг Алена Волкава, такая акцыя ўпершыню пройдзе ў Магілёве. Яна зазначыла, што суб’екты гаспадарання самі яе арганізоўваюць па ініцыятыве дзяржорганаў. Зараз вырашаецца пытанне выканання працоўнага заканадаўства ў дачыненні да работнікаў гандлю гэтых магазінаў пры правядзенні начной акцыі.

Як паведаміла дырэктар магазіна «Юбілейны» Валянціна Кісялёва, скідкі на тавары ў «Ноч распродажу», магчыма, будуць на ўзроўні 20% ад рознічнай цаны.

Ва ўнівермагу «Цэнтральны», як заявіў намеснік генеральнага дырэктара Сяргей Бычкоў, пакуль не распрацавалі канчатковы механізм правядзення акцыі — вызначаюцца групы тавараў, на якія будуць зробленыя скідкі.

Каментары

Цяпер чытаюць

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда22

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Усе навіны →
Усе навіны

Сацсеткі абмяркоўваюць выступ Джасціна Бібера на фестывалі, за які яму заплацілі 10 мільёнаў даляраў. Што там такога?1

Міністр замежных спраў Літвы выказаў салідарнасць з ЕГУ5

«Гары ў пекле, гніда!» Як Саладуха хадзіў скардзіцца ў КДБ на народную любоў7

«Яна непрымальная». Трампа расцвяліла нават Джорджа Мелоні20

Уласніка мануфактуры «Наш алей» знайшлі жывым1

«Разбярыцеся і пасадзіце. І міністра туды». Лукашэнка даў разнос сваім прызначэнцам за спляжаныя ўгнаенні7

У Расіі скончыў жыццё самагубствам палітзняволены мастак2

Пілот вываліўся, пасажырка засталася ў небе адна — падрабязнасці катастрофы з дэльтапланам пад Мінскам19

Хлопец прайграў грошы ў казіно, а маме сказаў, што стаў ахвярай махляроў1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда22

Памятаеце былога памежніка, які стаў дальнабойшчыкам і ў Германіі прызнаваўся ў любові да Лукашэнкі? З ім бяда

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць