Нагодай для сустрэчы стала завяршэнне яго дыпламатычных паўнамоцтваў.
Кіраўнік беларускага знешнепалітычнага ведамства Уладзімір Макей сустрэўся з надзвычайным і паўнамоцным паслом Ісламскай Рэспублікі Іран Сеедам Абдалой Хасейні ў сувязі з завяршэннем яго дыпламатычнай місіі ў Беларусі.
Як паведамляе прэс-служба МЗС, сустрэча прайшла 22 снежня. Бакі падвялі вынікі дзейнасці Хасейні ў Беларусі, абмяняліся меркаваннямі па актуальных пытаннях стану і перспектыў развіцця беларуска-іранскага ўзаемадзеяння ў розных сферах.
Цяпер чытаюць
«Соевыя экстрэмісты павінны адпрацаваць міску клубніц». Скардзіўся на ўмовы працы ў КДБ, а цяпер уцюхвае трэнінгі сілавікам — хто такі Антон Шабуневіч
Каментары