Эканоміка

Статутны фонд «Банка развіцця Беларусі» будзе павялічаны на 3 трлн рублёў

Міністэрства фінансаў да 31 снежня 2012 года зробіць унёсак у выглядзе грашовага ўкладу Беларусі ў статутны фонд ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» 3 трлн. рублёў. Адпаведная пастанова № 1186 прынята Саўмінам 22 снежня.

Як паведамляе прэс-служба ўрада, дакумент прыняты ў адпаведнасці з распараджэннем кіраўніка дзяржавы ад 10 снежня 2012 года № 258рп «Аб павелічэнні статутнага фонду адкрытага акцыянернага таварыства «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Зараз статутны фонд банка складае 20 млрд. рублёў.

Уклад будзе зроблены за кошт астачы сродкаў дзяржаўнага мэтавага бюджэтнага фонду нацыянальнага развіцця, што ўтварылася на 1 студзеня 2012 года.

Дзяржаўнаму камітэту па маёмасці даручана забяспечыць да 31 снежня 2012 года прыняцце ва ўласнасць Беларусі акцый, выпушчаных у сувязі з павелічэннем статутнага фонду ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь».

Пастанова ўваходзіць у сілу з дня яе прыняцця.

У снежаньскай ацэнцы сітуацыі ў эканоміцы Беларусі савет дырэктараў МВФ выказаў меркаванне, што нядаўна створаны Банк развіцця павінен узяць на сябе ўсё дзяржаўнае мэтавае крэдытаванне, каб даць магчымасць камерцыйным банкам працаваць на рыначнай аснове і палепшыць размеркаванне крэдытавання ў эканоміцы. «Неабходна таксама забяспечыць празрыстае фінансаванне Банка развіцця з бюджэту і выключыць магчымасць выпуску ім уласных даўгавых абавязацельстваў», — мяркуюць дырэктары МВФ.

ААТ «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» створана ў 2011 годзе згодна з указам кіраўніка дзяржавы. Асноўнай мэтай банка з’яўляецца фінансаванне дзяржаўных праграм і сацыяльна значных інвестыцыйных праектаў.

Заснавальнікамі сталі Савет міністраў і Нацыянальны банк. Старшынёй праўлення з’яўляецца Сяргей Румас.

Каментары

Цяпер чытаюць

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы4

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Усе навіны →
Усе навіны

Ахвотным паехаць па бязвізе ў М'янму трэба быць акуратнымі з мабільнымі тэлефонамі2

Арабскага рускамоўнага блогера нібыта хацелі забіць у Беларусі два браты-шыіты4

МТС мяняе кошт сваіх паслуг1

Стала вядома пра стан Джо Байдэна, які змагаецца з ракам3

У Краснаярскім краі на вяселлі выбухнула бойка. Жаніх у магіле, забойца — на «СВА»18

У Мірскім замку аднавілі італьянскі сад XVIII стагоддзя. Ён адкрыецца ўжо ў верасні4

Прапаганда прычапілася да «дарагога» гадзінніка Латушкі. Той расказаў, што гэта за мадэль насамрэч41

На мяжы Беларусі з Літвой знайшлі патаемны тунэль8

Колішнія ўладальнікі «Віталюра» пераключыліся на складскі бізнэс

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы4

«Мне хацелі кампенсаваць каля 10% ад кошту пагарэлага». Як беларускія прадаўцы на Вайлдберыз вырашаюць вогненныя праблемы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць