У Смаленскай вобласці Расіі знішчылі буйную партыю ружаў армянскага паходжання, што трапіла ў краіну праз тэрыторыю Беларусі без неабходных дакументаў.

Грузавы аўтамабіль, які рухаўся з Мінскай вобласці ў Маскву, быў спынены 18 чэрвеня. Падчас праверкі кіроўца паказаў суправаджальныя дакументы толькі на безалкагольныя танізуючыя напоі. Дакументаў на кветкі ў яго не аказалася.
Паводле інфармацыі расійскага Рассельгаснагляду, на захаваных маркіровачных этыкетках было пазначана, што краінай паходжання ружаў з'яўляецца Арменія. Усяго ў аўтамабілі знаходзілася 39,2 тысячы кветак.
З 12 чэрвеня Расія ўвяла забарону на ўвоз і транзіт тавараў армянскага паходжання. У сувязі з гэтым 23 ліпеня ўвесь канфіскаваны груз ружаў быў знішчаны.
Перавозчыка прыцягнулі да адміністрацыйнай адказнасці за парушэнне патрабаванняў пры перавозцы прадукцыі.
Цяпер чытаюць
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Дзіма, мой мікраскоп за паўмільёна еўра стаіць у тваёй клініцы. Абсталяванне скраў ты». Заснавальнік «Новага зроку» расказаў пра адносіны з сям'ёй Абельскіх
«Да лейтэнанта прыехала маладая жонка, пабачыла, што адбываецца ў зоне, і застрэлілася». Выйшла заключная частка ўспамінаў Рыгора Бярозкіна пра ГУЛАГ і савецкі Мінск
Каментары