Меркаванні

Супярэчнасьці чытачкі Ананіч

Сярод імпрэзаў, што прайшлі ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК у дзень выбараў, была прэс-канфэрэнцыя першага намесьніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч. Яна выказала некалькі выразных антыноміяў.

Сярод імпрэзаў, што прайшлі ў Інфармацыйным цэнтры ЦВК у дзень выбараў, была прэс-канфэрэнцыя першага намесьніка міністра інфармацыі Ліліі Ананіч. Яна выказала некалькі выразных антыноміяў.

Па-першае, паведаміла, што «па невядомых Міністэрству інфармацыі прычынах адзін з кандыдатаў у прэзыдэнты не скарыстаўся сваім правам друку перадвыбарчай праграмы ў цэнтральных СМІ». Аднак потым зазначыла, што прычыны ўсё ж вядомыя: «Да 26 лютага праграма не была пададзеная ў цэнтральныя газэты адпаведным чынам. Таму яна й не была надрукаваная».

Потым спн.Ананіч выказала задавальненьне, што падчас выбарчай кампаніі міністэрства ня выказала ніводнага папярэджаньня газэтам, апрача «Згоды» зь яе карыкатурамі. «Значыцца, газэты паставіліся да асьвятленьня выбарчай кампаніі адказна», – задаволена засьведчыла Ананіч. І амаль тут жа чамусьці павяла пра супрацьлеглае: «Пасьля выбараў мы правядзём сур’ёзны аналіз публікацыяў у некаторых газэтах падчас выбарчай кампаніі, дамо ім ацэнку й разьбяромся зь іх правамоцнасьцю». І працягнула: «Некаторыя газэты дазвалялі сабе адкрытую агітацыю за таго ці іншага кандыдата. Але некаторыя і ўвогуле паставіліся да гэтага безадказна (пар. яе ж характарыстыку працы ўсіх СМІ як адказнай, дадзенай за тры хвіліны дагэтуль. – З.Д.), і распаўсюджвалі заклікі да маладых людзей прыйсьці на плошчу. Вось, напрыклад, як расцаніць матэрыял «Парады мітынгоўцам» у адной з газэтаў, не хачу рабіць гэтай газэце рэкляму (матэрыял Алеся Кудрыцкага ў «НН» № 9. – З.Д.): тут жа адкрытым тэкстам утрымліваюцца прызывы прыйсьці на плошчу й мітынгаваць. Што гэта за парады?

Мне давялося перапытаць спн.Ананіч, як яна перакладае зь беларускай слова «парады», а калі пачуў толькі: «Я разумею беларускую мову», паведаміў «правільны адказ».

Каментары

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Усе навіны →
Усе навіны

Знік папулярны тыктокер, які вёў блог па-беларуску. Імаверна, шукаць яго трэба ў войску7

Беларуска, якая водзіць трамвай ва Уроцлаве, падчас змены выратавала бяздомную кошку і цяпер шукае ёй гаспадароў1

Прэм'ер Літвы: Дрон, што ўпаў у краіне, быў украінскім13

У Мінскім раёне затрымалі двух хлопчыкаў-зачэпераў

ЗША на перамовах з Украінай патрабуюць вываду войск з Данбаса20

Севярынец расказаў, як у шклоўскай калоніі сачылі, каб ён на Дзень Волі не вывесіў бел-чырвона-белы сцяг4

«Перспектыў нуль»: у Літве зрабілі выснову пасля кантактаў Лукашэнкі з ЗША5

Белстат назваў сярэдні заробак па краіне за люты1

Іранская апазіцыя не выходзіць на вуліцы, бо іх занялі ўзброеныя прыхільнікі рэжыму аятол5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня10

Побач з Лукашэнкам на хакеі з'явілася новая прыгажуня

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць