Улада99

Лукашэнка прыняў сёння Кабякова і Пяткевіч: гаворка пра скарачэнне дзяржапарата

Аляксандр Лукашэнка 3 студзеня правёў рабочую сустрэчу з кіраўніком Адміністрацыі прэзідэнта Андрэем Кабяковым і сваім памочнікам Наталляй Пяткевіч, якія ўзначальваюць створаную ў кастрычніку 2012 дзяржаўную камісію для выпрацоўкі прапаноў па аптымізацыі структуры, колькасці і функцый дзяржаўных органаў. Але з афіцыйнай інфармацыі пра сустрэчу цяжка зразумець сутнасць прапановаў. Мяркуючы па ўсім, гаворка ідзе пра асаблівыя скарачэнні ў Міністэрствах гандлю і ЖКГ і райвыканкамах.

Камісіі, у якую таксама ўваходзіць шэраг кіраўнікоў дзяржорганаў, было даручана да 30 снежня мінулага года ўнесці Лукашэнку адпаведныя прапановы. Падчас рабочай сустрэчы абмяркоўваліся папярэднія вынікі работы, каб у наступным можна было ўжо ў больш шырокім складзе вярнуцца да гэтых пытанняў і прыняць неабходныя рашэнні па скарачэнні апарату дзяржслужачых.

«Мы дамаўляліся, што гэта будзе як мінімум 25%. Такі час настаў.
Калі мы гаворым пра дэбюракратызацыю, то, натуральна, трэба, каб чыноўнікаў было менш. Калі чыноўнікаў шмат, яны ўсё роўна знойдуць сабе магчымасць займацца нават тымі пытаннямі, якія нам не патрэбныя і якія якраз уваходзяць у пералік таго бюракратызму, супраць якога мы з вамі змагаемся, — адзначыў Лукашэнка. — З іншага боку, гэта не павінна быць чыста механічна. Бо мы можам нанесці шкоду дзяржаўнаму кіраванню. Ёсць пэўныя ўстояныя законы, хай яны суб’ектыўныя, але яны выпакутаваныя людзьмі, і трэба выразна ўяўляць, колькі ў арганізацыі павінна быць чалавек, каб яна эфектыўна працавала.

Аляксандр Лукашэнка таксама падкрэсліў, што задача па скарачэнні на чвэрць апарата дзяржслужачых гэта толькі сярэдні паказчык: «Гэта не значыць, што мы павінны скараціць дзяржслужачых там, дзе яны перш за ўсё патрэбныя і дзе скарачаць ўжо немагчыма».
У якасці прыкладу ён прывёў райвыканкамы, якія і зараз невялікія па колькасці, але на іх усё ў большай ступені пераносіцца цэнтр цяжару ў кіраванні тымі ці іншымі працэсамі на месцах.
«Таму тут трэба быць больш акуратнымі і асцярожнымі. Але ў той жа час я атрымліваю (і казаў пра гэта) інфармацыю, што некаторыя нашы мясцовыя кіраўнікі ператвараюцца ва ўдзельных князькоў.
Вось гэта ўжо, напэўна, мала мае дачыненне да скарачэння колькасці дзяржслужачых, а да эфектыўнасці нашага кантролю за гэтымі структурамі, падраздзяленнямі і канкрэтнымі людзьмі, — заўважыў кіраўнік дзяржавы. — Я гэта буду мець на ўвазе ў сваёй працы, але вам непасрэдна трэба будзе гэтым займацца «.

«Словам, давайце яшчэ раз паглядзім, дзе мы правільна падышлі да гэтага пытання (я атрымаў вашы прапановы і ў цэлым іх падтрымліваю), а дзе, можа быць, яшчэ трэба правесці дадатковыя кансультацыі», — сказаў Аляксандр Лукашэнка.

З нагоды магчымасці скарачэння нейкіх міністэрстваў або ведамстваў Лукашэнка падкрэсліў, што ў рашэнні такіх пытанняў не павінна быць паспеху і да гэтага працэсу трэба падыходзіць узважана: «Што датычыць скарачэння асобных органаў, міністэрстваў, ведамстваў, шчыра кажучы, я не гатовы па гэтаму напрамку прымаць рашэнне. Трэба яшчэ раз параіцца з урадам і іншымі «, — адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка, у прыватнасці, згадаў аб прапанове скараціць Міністэрства гандлю. «Можа быць, калі зыходзіць з кабінетных, чыста рынкавых выкладак.
Але, з іншага боку, што больш за ўсё хвалюе людзей сёння? Тыя праблемы, якія фармуюцца ў сферы гандлю. Так, можа быць, нам Міністэрства гандлю, да прыкладу, перанакіраваць на рашэнне канкрэтных задач, якія турбуюць нашых людзей», — выказаў меркаванне Лукашэнка.

Ёсць прапанова і па скарачэнні Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі.
Лукашэнка заўважыў, што «да гэтага ўжо не аднойчы падыходзілі», але менавіта ў гэтай сферы сёння больш за ўсё праблем, якія хвалююць насельніцтва.

«Таму давайце не будзем спяшацца сёння ў плане скарачэння гэтых арганізацый, — адзначыў Аляксандр Лукашэнка. — Я яшчэ раз кажу: трэба нам у нейкай ступені адысці ад гэтых рынкавых тэарэтычных разважанняў, а зыходзіць з канкрэтных задач і сітуацый, якія складаюцца ў нас у краіне, і калі міністэрствы працуюць неэфектыўна, у тым ліку названыя (я з вамі абсалютна тут згодны, яны сабе пакуль яшчэ і месца ў поўным аб’ёме не знаходзяць), ну так трэба іх збянтэжыць так, каб яны круціліся, круціліся і вырашалі тыя праблемы, якія сёння хвалююць людзей».

Каментары9

Цяпер чытаюць

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ5

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Усе навіны →
Усе навіны

«Белавія» накрыў маштабны збой у расійскай сістэме браніравання авіяквіткоў

У мінскім метро патлумачылі, для чаго адлічваюць на гадзінніках час ад адпраўлення цягніка, а не да яго прыбыцця1

Стала вядома, як цяпер жыве былы аўтагоншчык Міхаэль Шумахер1

Цягніковаму дыспетчару, арыштаванаму за карупцыю, дадалі абвінавачанне ў «здрадзе дзяржаве»

Еўрасаюз цалкам забароніць пастаўкі газу з Расіі14

У Мінску перадумалі зносіць хрушчоўкі. Рэнавацыя закране двух-трохпавярховыя дамы1

Японцы са слязьмі на вачах развітваюцца з пандамі — жывёлін забірае Кітай праз пагаршэнне адносін паміж краінамі6

Эканамічны рост Польшчы аслабіў планы краіны на ўвядзенне еўра замест злотага

Чаму Зяленскі перагледзеў стаўленне да беларускай апазіцыі? Аналіз Валера Карбалевіча15

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ5

У Кіеве за шпіянаж арыштавалі беларускую журналістку Іну Кардаш. Кажуць, з 2015 года яна працавала на КДБ

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць