Грамадства77

Мілінкевіч: «У школы і ўніверсітэты вяртаюцца савецкія падручнікі. Яны пішуцца ў Маскве»

Лідар руху «За Свабоду» — пра значэнне асобы Каліноўскага.

2013 год абвешчаны дэмакратычнай супольнасцю Беларусі годам Кастуся Каліноўскага. Пра постаць героя, яго значэнне для беларускай гісторыі і наступных пакаленняў разважае паводле просьбы БелаПАН лідар грамадскага руху «За Свабоду» Аляксандр Мілінкевіч:

«Каліноўскі, без сумневу, выбітная асоба ў нашай гісторыі. І асаблівую моц гэты чалавек набірае сёння, калі мы, як гэта адбывалася і ў ягоныя часы, змагаемся за свабоду і за незалежнасць — і тое, і тое пад пагрозай.

Кожны народ павінен мець сваіх герояў, свае постаці, на якія ён раўняецца. Беларусам часта бракуе не таго, што іх не было, а шкодзіць тое, што гісторыі не ведаюць.
Скажам шчыра, што сёння ў школы і ўніверсітэты зноў вяртаюцца савецкія падручнікі. Яны пішуцца ў Маскве для ўсёй постсавецкай прасторы. <…> Між тым кожны народ мае права на сваю трактоўку гісторыі, на свае постаці, і гэтага нам вельмі не хапае».

На думку палітыка, 150-годдзе паўстання, якое будзе адзначацца сёлета, нельга прапусціць. «Каліноўскі, калі змагаўся, напэўна ведаў, што не выйграе ў моцнай рэгулярнай расійскай арміі, але ён хацеў падняць дух народа, — працягвае Мілінкевіч. — Хацеў паказаць, што трэба змагацца за сваю годнасць, трэба людзьмі сябе адчуваць, не быць нявольнікамі. Я думаю, гэты прыклад жыве і сёння — у такія маладыя гады ён пайшоў на шыбеніцу, але пакінуў надзвычай важны след. Прыйдзе час, можа і хутка, калі ў гарадах нашых будуць стаяць помнікі Каліноўскаму. У Гародні, з якой я паходжу, гарвыканкамам на пачатку 1990-х было прынятае рашэнне аб тым, каб устанавіць герою помнік, — яно не выканана да сённяшняга дня, хаця і не адменена. Гэта вельмі важна, каб людзі больш ведалі пра такіх асобаў, больш разумелі, чаму і за што яны змагаліся. І сваю адказнасць перад будучымі пакаленнямі таксама адчувалі, а не толькі ганарыліся мінулым».

Паводле слоў лідара руху «За Свабоду», у савецкія часы Каліноўскага ўсё ж такі лічылі змагаром супраць царызму, супраць дэспатыі. «Ён выглядаў тады як сацыял-дэмакрат — такая трактоўка была ў камуністаў, — лічыць палітык. — А ў часы, калі не вырашана, мы — самастойная дзяржава ці частка Расіі, мы — еўрапейскі народ ці ідзем на тое, каб стацца акраінай вялікай новай імперыі, тады гісторыя, яе трактоўка падладжваецца пад гэтыя новыя геапалітычныя тэндэнцыі. <…>

Для імперскай палітыкі постаць Каліноўскага, безумоўна, варожая, а для расійскіх дэмакратаў гэта такая ж выдатная, як і многія людзі ў іхняй гісторыі».

На думку Мілінкевіча,

галоўная роля такіх людзей, як Каліноўскі, — выхаванне новых пакаленняў у любові да сваёй краіны. «Ёсць адна ідэалогія — любіць сваю краіну, ведаць сваю гісторыю, тады ты — моцны, —
упэўнены палітык. — Вось гэта ідэалогія кожнага еўрапейскага народа, і мы мусім ісці гэтым шляхам».

Каментары7

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Усе навіны →
Усе навіны

Амерыканскі авіяблогер: Літаральна кожны беларус, з кім я размаўляў пра палітыку, казаў, што Лукашэнка — абсалютны вар’ят20

Алену Богдан вярнулі з Расіі і паставілі на ранейшую топ-пасаду ў Мінздароўя3

Два дні спёкі, а потым крыху пахаладае

«Гэта паклёп!» Меланія Трамп збіраецца ў суд супраць Хантэра Байдэна з іскам на $1 млрд

Самую дарагую кватэру ў Мінску ў ліпені прадалі за 630 тысяч даляраў

Грозеў расказаў, што адрознівае заходнія спецслужбы ад расійскіх7

У Растове-на-Доне адбыўся выбух. У жылы дом мог трапіць дрон

«Мы павінны быць гатовыя»: Наўседа заявіў пра магчымасць удзелу Літвы ў абароне Украіны9

У ЕГУ можна паступіць у магістратуру на перспектыўную еўрапейскую спецыяльнасць. Расказваем як

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства6

Арыштаваны дырэктар Палаца Рэспублікі, адзін з арганізатараў Марафона адзінства

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць