Здарэнні3030

Хуліганаў з метро затрымалі. Але не зусім тых, на якіх паказалі інтэрнаўты

Супрацоўнікі аддзела крымінальнага вышуку Партызанскага РУУС Мінска затрымалі траіх маладых людзей, якія падазраюцца ў датычнасці да збіцця інваліда ў сталічным метрапалітэне.
Гэта стала магчымым дзякуючы ўважлівасці і спагадлівасці беларускіх інтэрнэт-карыстальнікаў.

Аднак дакладна ўстаноўлена, што з траіх названых асоб да падзеяў у метрапалітэне мае дачыненне толькі адна. Гэта сказала «Нашай Ніве» прэс-афіцэрка Партызанскага РУУС г. Мінска Ганна Чыж-Літаш.

Крысціна, падабенства якой з удзельніцай інцыдэнту ў метро выявілі інтэрнаўты, спачатку адказвала ў сябе Укантакце: «Паганыя пацукі! Я нічога падобнага не рабіла» (скрын вышэй). А пасля выдаліла свой акаўнт.

2 студзеня ў вагоне мінскага метро невядомыя маладыя людзі моцна збілі інваліда, які папрасіў саступіць яму месца. Просьба да грамадзян аб дапамозе ва ўсталяванні вінаватых асоб была апублікавана раніцай 10 студзеня на сайце ГУУС Мінгарвыканкама. У паведамленні змяшчаліся фота і відэазапіс, на якіх былі падазраваныя.

Праз некалькіх гадзін пасля апублікавання дадзенай інфармацыі інтэрнэт-карыстальнікі знайшлі асабістыя старонкі імаверных падазраваных у сацыяльнай сетцы Уконтакце. Спасылкі на гэтыя старонкі паступілі на сайт perehvat.gov.by (сайт інтэрнэт-праекта «Перахоп»), пасля чаго атрыманая інфармацыя была перададзена аператыўнікам. Адна з гэтых асобаў сапраўды, як аказалася, мае дачыненне да збіцця.

Неўзабаве на сайт «Перахоп» прыйшло ананімнае паведамленне, у якім змяшчалася ўдакладняючая інфармацыя пра двух іншых магчымых падазраваных.

Раніцай 11 студзеня ўсе падазраваныя былі затрыманыя і дастаўленыя ў Партызанскі РУУС для правядзення праверачных мерапрыемстваў.
Кваліфікацыю зробленага будзе вызначаць Следчы камітэт, куды будуць перададзеныя матэрыялы праверкі.

Каментары30

Цяпер чытаюць

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла11

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Усе навіны →
Усе навіны

Вучыч сумленна прызнаў паразу на выбарах у Сербіі17

Мінчанку са шпіцам высадзілі з аўтобуса — і ўсё па правілах, аказваецца7

Расійскага дэпутата з татуіроўкай Z на шыі прывезлі ў Брэст як ганаровага госця. У мінулым ён амерыканскі баец13

Зяленскі пра мірныя перамовы: Украіна не пагодзіцца на абмежаванне войска і нейтралітэт7

Рэперка Нікі Мінаж з'явілася з Трампам на мітынгу. Жартуюць, што гэта новая прэс-сакратарка1

Сцвярджаецца, што кіраўнік Butikavto Іван Лябейка ўжо на свабодзе2

У Беларусі могуць павялічыць мінімальную суму аліментаў3

Лідарка венесуэльскай апазіцыі Марыя Карына Мачада вярнулася на радзіму10

У грузавы цягнік, які ехаў у Гомель, трапіў дрон. Загінуў машыніст7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла11

Трагедыя з 30‑гадовай доктаркай са Старобіна — пайшла выдаляць зуб мудрасці і памерла

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць