Здарэнні

Камянецкі ДАІшнік атрымаў 5 гадоў калоніі за 20 узятых хабараў

Атрыманыя грошы ён прайграваў у букмекерскіх канторах Брэста.

Набыў моц прысуд, вынесены 27-гадоваму былому супрацоўніку Дзяржаўтаінспекцыі за ўчыненне шэрагу злачынстваў супраць інтарэсаў службы.

Як паведаміла старшы пракурор аддзела пракуратуры Брэсцкай вобласці Ларыса Караневіч,

гэты чалавек, займаючы пасаду старшага інспектара па адміністрацыйнай практыцы аддзялення ДАІ Камянецкага РАУС, з мая 2010 года па сакавік 2011 года неаднаразова атрымліваў хабары ад вадзіцеляў за вызваленне іх ад адміністрацыйнай адказнасці за кіраванне транспартным сродкам у нецвярозым стане і вяртанне ім вадзіцельскіх пасведчанняў.
Усяго выяўлена больш як 20 такіх фактаў. Агульная сума хабараў склала больш як 50 млн. рублёў. Акрамя таго, старшы лейтэнант міліцыі прысвойваў штрафы, якія накладаў на вадзіцеляў аўтамабіляў на месцы ўчынення імі адміністрацыйных правапарушэнняў, уносячы ў базу даных несапраўдныя звесткі. Такім чынам асуджаны нанёс урон больш як на 23,6 млн. рублёў.
Атрыманыя злачынным шляхам грошы прайграваў у букмекерскіх канторах Брэста.

6 лістапада 2012 года суд Пружанскага раёна прызнаў былога міліцыянера вінаватым ва ўчыненні злачынстваў, прадугледжаных ч. 2 арт. 430 (атрыманне хабару паўторна), ч. 1 арт. 210 (крадзеж шляхам злоўжывання службовымі паўнамоцтвамі), ч. 2 арт. 424 (злоўжыванне службовымі паўнамоцтвамі) і ч. 2 арт. 209 (махлярства паўторна) Крымінальнага кодэкса. Яму было прызначана пакаранне ў выглядзе пазбаўлення волі на шэсць гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці і пазбаўленнем права на працягу пяці гадоў займаць пасады ў праваахоўных органах.

Для кампенсацыі нанесенага злачынствамі ўрону з былога міліцыянера спагнана на карысць фінаддзела Камянецкага райвыканкама больш як 10 млн. рублёў. Абвінавачаны пакрыў гэты ўрон.

"Судовая калегія па крымінальных справах Брэсцкага абласнога суда 11 студзеня разгледзела скаргу яго адваката, які прасіў з улікам кампенсаванага ўрону прымяніць да падабароннага арт. 8 закона "Аб амністыі некаторых катэгорый асоб, якія ўчынілі злачынствы" і на адзін год скараціць тэрмін пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі. Гэтая скарга была задаволена, і тэрмін пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму скарочаны да пяці гадоў", — сказала Караневіч.

Расследаванне крымінальнай справы праводзіла пракуратура Брэсцкай вобласці.

Каментары

Цяпер чытаюць

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

У беларускі не атрымалася прачытаць верш у падручніку для 2‑га класа. Ёй накідалі тысячы каментароў26

У ААЭ аднаўляюць палёты з аэрапортаў

Міністр абароны ЗША запэўніў, што ў «бясконцую вайну» аперацыя супраць Ірана не ператворыцца3

Для беларускіх турыстаў, якія знаходзяцца на Блізкім Усходзе, выдалі інструкцыю3

Трамп расказаў, што для яго стала найбольшай неспадзяванкай пасля ўдараў па Іране4

Францыя размесціць самалёты з ядзернай зброяй у Польшчы7

Мабільныя аператары далі бясплатны роўмінг для беларусаў, якія затрымаліся на Блізкім Усходзе

У Тэгеране ў выніку ўдараў пацярпеў помнік з сусветнага спісу спадчыны ЮНЕСКА3

Як сям’я Вані Сцяцэнкі перажывае ўдары дронаў па Дубаі2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію7

Сяргей узяў грошы за кантракт і пайшоў здавацца ў палон пры першай магчымасці. Пакручасты лёс беларуса, які падпісаўся ваяваць за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць