Грамадства

Калядна-навагодняя амерыканска-беларуская ялінка прайшла ў Саўт-Рыверы

У мінулую нядзелю, 13 студзеня, напярэдадні старога Новага года, у горадзе Саўт-Рывер у штаце Нью-Джэрсі адбылося традыцыйнае святкаванне калядна-навагодняй ялінкі для дзяцей.

Праграма складалася з амерыканскіх і беларускіх калядак, дэкламацый і танцаў. Удзельнічалі ў праграме і малыя, і дарослыя. На вялікай пажарнай машыне прыезаў Дзед Мароз з торбай падарункаў. Дзеці абяцалі яму добра вучыцца ды слухацца бацькоў.

Святкавальную праграму падрыхтавалі прыхаджанкі царквы св. Еўфрасінні Полацкай: спадарыні Таццяна Дзямешчык і Віла Ляўчук. Задаволеныя святкаваннем былі ўсе: бабулі, дзядулі, бацькі, а найбольш дзеці.

***

* * *

    Саўт-Рывер — горад у цэнтральнай частцы штата Нью-Джэрсі (ЗША). У канцы 1940-х — пачатку 1950-х тут былі заснаваныя некалькі беларускіх арганізацый: грамадскія, сацыяльныя, нават аматарскія спартыўныя клубы. Беларусы заснавалі прыход св. Ефрасінні Полацкай у юрысдыкцыі канстанцінопальскага патрыярхата, збудавалі царкву, Беларуска-амерыканскі грамадскі цэнтр, выдавалася газеты і часопісы. Царква і грамадскі цэнтр дзейнічаюць і па сёння. У 2012 г. беларусы зладзілі ў Саўт-Рыверы некалькі святкаванняў: Дзень Волі, Вялікдзень, Беларускі этнічны фестываль, адзначылі 40-я ўгодкі пабудовы царквы, у пачатку студзеня былі ўрачыста адзначаныя Каляды.

Каментары

Цяпер чытаюць

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Усе навіны →
Усе навіны

«Часам я жыла на 100 і на 40 рублёў у месяц». Як маці з 4 дзецьмі выстаяла ў глухой беларускай вёсцы2

«Бесіць, калі мне кажуць кітайскае «ніхаа». Казашка расказала, як ёй жывецца ў Беларусі27

Трамп заявіў, што Іран пагадзіўся перадаць ЗША ўзбагачаны ўран2

Як зрабіць пасведчанне кіроўцы на беларускай мове? Усё прасцей, чым вы думаеце12

Трамп: Мы засяроджаныя на Іране2

Куба паспрабавала перадаць сакрэтны ліст асабіста Трампу1

У гэтым годзе плануецца маштабная забудова Лошыцы3

На Вялікай ціхаакіянскай смеццевай пляме знайшлі дзясяткі відаў жывых істот5

У чарнобыльскай зоне штогод ловяць да 30 тон рыбы8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы19

Хто той замежнік, які забіў жонку і згвалтаваў падчарыцу ў Добрушы

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць