Нерухомасць

Архітэктар пра Park Avenue: Нiхто не забараняе змяніць функцыю і «накінуць» пару паверхаў

«НН» папрасіла мінскага архітэктара Аляксандра пракаментаваць праект Park Avenue, які плануецца пабудаваць на рагу вуліц Першамайскай і Пуліхава. Цяпер праект вынесены на грамадскае абмеркаванне.

«Па-першае, парушыцца водна-зялёны дыяметр. Парковак спатрэбіцца больш. Значна пагоршацца ўмовы карыстання крамай побач. Сумняюся, што генплан адпавядае нормам. Па-другое, ніхто не забараняе пасля пачатку будаўніцтва змяніць функцыю і „накінуць“ пару паверхаў. Побач „вагон“ зямлі на заводзе Кірава.

Я не бачыў праекта дэталёвай планіроўкі (ПДП) і дакладна сказаць не магу, але праектаваны аб’ект — гэта хутчэй за ўсё элітны комплекс, разлічаны ў тым ліку на абслугоўванне гатэля „Пекін“. Я ведаю няшмат людзей, якія стануць рабіць такія дарагія фасады ў веласэрвісе.

Імаверна, магутнасць аб’екта завялікая для гэтага месца. Рашэнне па стаянках адназначна супярэчыць логіцы, дзейным нормам (захоп парковак суседніх аб’ектаў і адлегласць ад парковак да перасячэння вуліц, прыпынкаў грамадскага транспарту; парушаная адлегласць ад чырвонай лініі да лініі забудовы) і не магло быць у такім выглядзе законна ўзгодненае Камітэтам архітэктуры. Галоўны архітэктар горада не Бог, мог памыліцца і супраць закона пайсці. У абгрунтаванні ПДП, напэўна, прыведзены разлік парковак для дадзенай тэрыторыі. Эскіз забудовы ў складзе ПДП напэўна не адпавядае прынятым у праекце рашэнням.

Вуліца Праектаваная № 1 [праектаваная „развязка“, якая злучыць вул. Янкі Купалы і Пуліхава, на плане яе закругленне відаць у ніжнім правым куце. — НН] паводле ПДП рэалізуе скрыжаванне вуліц гарадскога значэння (такі ж клас, як у праспекта Незалежнасці), згодна з генеральным планам горада тут будзе аўтадарожны пуцеправод (у народзе — развязка). Калі рэалізаваць запраектаваныя заезды, паркоўкі і развязку адначасова, то гэты вузел ператворыцца ў генератар затораў, экалагічнае становішча будзе крытычным. І гэта ўсё ў непасрэднай блізкасці ад жылля, у водаахоўнай зоне і без таго перагружанай ракі.

Невялікая паркавая кавярня ў дадзеным месцы цалкам дарэчная. Яна апроч іншага прыкрые від на праектаваную развязку. Яго, я думаю, і мелі на ўвазе распрацоўшчыкі ПДП. Тэрыторыя ўнутры развязкі так ці інакш будзе страчаная праз дрэнную экалогію. Аднак калі пры кавярні зрабіць спецыяльнае добраўпарадкаванне, можа атрымацца вельмі цікава.

У выніку ўсё залежыць ад намераў забудоўшчыкаў. Сярод іх ёсць сапраўды сумленныя людзі, якія хочуць і будуюць вартыя рэчы, але іх адзінкі.

Такая сітуацыя заўжды. Трэба, каб па такіх штуках працаваў прафесійная архітэктурная рада і каб грамадзяне ведалі законы.

І яшчэ. Грамадзяне, любіце адно аднаго!»

Архітэктурная даведка:

Праект дэталёвай планіроўкі (ПДП). Найбольш дэталёвы ўзровень горадабудаўнічай дакументацыі. Рэгламентуе горадабудаўнічае асваенне тэрыторыі. Пасля зацверджання робіцца законам.

Ёсць яшчэ праект забудовы, але на дадзеную тэрыторыю ён пакуль не ўзаконены і не распрацаваны. ПДП гэтай тэрыторыі ёсць ва ўпраўленні архітэктуры Мінгарвыканкама і, магчыма, у галоўнага архітэктара раёна. Дакументацыя складаецца з камплектаў чарцяжоў і тлумачальных запісак. Два чарцяжы і адна запіска — гэта зацверджаная частка, абавязковая для выканання.

Архітэктурна-планіровачнае заданне (АПЗ). Акрамя інвестыцыйнай дамовы тое, што будзе запраектавана і пабудавана, рэгулюецца гарадскімі службаўмі, Архітэктурна-планіровачным заданнем і рашэннем выканкама. Напрыклад, праекты, якія супярэчаць АПЗ і рашэнню выканкама, не могуць прайсці экспертызу, а значыць, і быць пабудаванымі. Колькасць паверхаў і склад аб’ектаў у будынку ў дадзеных дакументах часта не апісваецца, што развязвае рукі забудоўшчыку. Такім чынам, забудоўшчык можа вадзіць усіх за нос.

Нагадаем, што першыя грамадскія слуханні па праекце адбыліся 16 студзеня 2013. Праект выклікаў абурэнне мясцовых жыхароў, якія лічаць, што комплекс пашкодзіць водна-зялёны дыяметр Мінска і выклікае пагаршэнне транспартнай сітуацыі.

Заўвагі і прапановы па праекце будаўніцтва шматфункцыянальнага культурна-забаўляльнага цэнтра Park Avenue можна пакінуць у фае адміністрацыі Партызанскага раёна па адрасе: вул. Захарава, 53. Заўвагі і прапановы прымаюцца да 28 студзеня 2013.

Каментары

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў27

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Усе навіны →
Усе навіны

Топ-10 краін, куды інвестуюць беларускія кампаніі

«А вы прычоску паправіць зайшлі?» Лукша расказаў, як смяротна пакрыўдзіў Маркава6

На літоўскай мяжы няма чэргаў з аўтобусаў, але праблемы ў іншым10

Колькі ў Вілейцы плацяць тым, хто грае спецназаўцаў у фантастычным расійскім серыяле?3

У Краснаярскім краі памерла чацвёртае дзіця, што атруцілася пельменямі8

Лукашэнка быў бы рады з'ездзіць у Саудаўскую Аравію3

У красоўках і шырокіх джынсах: будучая каралева Бельгіі паказала стыльны вобраз для навучання1

Трамп заявіў, што калі прайграе, не будзе балатавацца ў 2028 годзе2

«Адвакатка проста ашалела». Беларусы па-за шэнген-зонай, у якіх хутка скончыцца пашпарт — пра свой план дзеянняў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў27

Стала вядомае імя мужчыны, затрыманага ў Магілёве за нібыта напад на губазікаўцаў

Галоўнае
Усе навіны →