Нерухомасць44

У гэтых мінскіх кватэрах квадрат каштуе больш за 10 тысяч даляраў. Што за яны?

Гэта больш чым у чатыры разы даражэй, чым у сярэднім у сталіцы.

Палац у шматпавярховіку

Кватэра, квадрат у якой каштуе каля $10180, самая дарагая з выстаўленых на продаж у Мінску. Месціцца яна ў ЖК «Поры года» па адрасе Кісялёва, 17.

Просяць за яе $2,88 мільёна. Агульная плошча кватэры — 283 метры.

Як па плошчы, так і па інтэр'ерах яна больш падобная да палаца, а не да кватэры. Рамонт у гэтай кватэры выкананы ў класічным (палацавым) стылі з выяўнымі элементамі барока і ракако.

Фота: realt.by

У кватэры тры санвузлы, адзін з якіх па памерах супастаўны са студыяй у «Мінск-Свеце», тры гардэробныя і нават пральня.

Фота: realt.by

У асноўным спальным пакоі стаіць вялікі ложак. Столь і сцены упрыгожаныя ляпнінай, на падлозе ляжыць паркет.

Фота: realt.by

Таксама ёсць вялізная сталовая-гасцёўня, дзве спачывальні, кабінет і кухня.

Аздабленне, уся мэбля і тэхніка ў кватэры выключна вытворчасці дарагіх брэндаў.

Фота: realt.by

Сантэхніка і кухонны посуд у гэтай кватэры — італьянскай фірмы Versace.

Агулам кватэра пакідае ўражанне, быццам гэта нейкі палац XVIII—XIX стагоддзя, у якім жывуць арыстакраты. 

Скрыншот: Яндэкс Панарамы

Пры гэтым сам дом, у якім месцяцца гэтыя царскія апартаменты, звонку выглядае далёка не арыстакратычна.

З тэрасай і відам на Сляпянку

У кватэры, якую прадаюць у ЖК «Аквамарын», квадрат каштуе $10650. Агульная плошча — 216 метраў, з якіх амаль 93 прыпадае на тэрасу, з якой адкрываецца від на Сляпянку.

Фота: realt.by

Самае вялікае памяшканне ўнутры кватэры — кухня-гасцёўня на 69 квадратаў. Рамонт у кватэры выкананы ў сучасным мінімалістычным стылі.

Фота: realt.by

У кватэры два санвузлы, гардэробная на 21 квадрат і тры спачывальні. Адная для дарослых на 19 метраў і дзве дзіцячыя, якія маюць праход паміж сабой.

Фота: realt.by

У апісанні пазначана, што над праектам кватэры працавалі французскія дызайнеры.

Фота: realt.by

Разам з кватэрай ідуць два памяшканні на даху (творчыя студыі па 23 метры кожная) і два машына-месцы з прыладай сілкавання для электрааўтамабіляў.

Фота: realt.by

За ўсё разам просяць $2,3 мільёна.

Апартаменты ў DEPO

Самы дарагі метр — у трохпакаёўцы ў квартале DEPO, 11 тысяч даляраў. Праўда, з улікам даволі невялікай плошчы кошт кватэры не такі ўжо высокі ў параўнанні з папярэднімі варыянтамі — усяго $980 тысяч.

Фота: realt.by

Кватэра выканана ў мінімалістычным стылі з элементамі джапандзі (гэта спалучэнне японскага і скандынаўскага стыляў).

Самае вялікае памяшканне — кухня-гасцёўня амаль на 30 квадратаў.

Фота: realt.by

Што да астатніх пакояў — спальні і кабінета, — то іх памеры сціплыя — 14,5 метра і 15 метраў.

Фота: realt.by

Таксама ў кватэры ёсць два санвузлы і невялікая гардэробная з акном.

Наколькі рэальныя такія цэны на кватэры ў Мінску?

Пакуль самай дарагой кватэрай у Мінску, прададзенай за ўвесь час, лічацца апартаменты ў жыллёвым комплексе «Камфорт Парк» па адрасе Грыбаедава, 21. Кватэру на 168 метраў прадалі гэтым летам за $1,167 мільёна, то-бок амаль па $7000 за метр. І гэта за кватэру з голымі сценамі. Два парковачныя месцы каштавалі яшчэ амаль $100 тысяч.

Каментары4

  • Ёсік
    12.10.2026
    Які б гэта ня быў шэдэўр, але ён зьмешчаны ў доме, дзе справа, зьлева, зьверху ды зьнізу жывуць суседзі. З такімі грашыма трэба шукаць нешта ў Еўропе. Зразумела, што там дрэнна ўсё зь ежай, але ж дырэктар саўгаса абяцаў дапамагчы (абнюхаўся калійных угнаеньняў, во як яго торкнула).
  • Чёрный риэлтор
    12.10.2026
    Ёсік, даже если и валить из сасута с деньгами, то точно не в Европу. Штаты, Канада, Австралия, Новая Зеландия. Некоторые страны Латинской Америки. А в Европе делать нечего, что с деньгами, что без.
  • маленькая архітэктарка цемры
    12.10.2026
    "Пры гэтым сам дом, у якім месцяцца гэтыя царскія апартаменты, звонку выглядае далёка не арыстакратычна."
    ну вы канечне выказаліся) досыць "па-багатаму" і знешняе аздабленне дома таго..
    дарэчы, а гэта не з-за гэтага (у тым ліку) дома сталінскі праспект (т.зв. Незалежнасці) не сталі ўключаць у спіс Юнэска? нагадайце мне.. а-то памяць зусім ужо ў кафку

Цяпер чытаюць

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну19

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Усе навіны →
Усе навіны

Расія атакавала Кіеў балістыкай. Пра яе набліжэнне нават не папярэдзілі

«Лукашэнку нельга назваць нават малодшым партнёрам Пуціна». Кіт Келаг расказаў пра ролю Лукашэнкі ў перамовах ЗША і Расіі20

У Барысаве дзяцел заняўся дызайнам фасадаў і не дае жыхарам зранку спаць

У Францыі хакеры ўзламалі халадзільнікі ў сотнях супермаркетаў. Замест мінусавой тэмпературы яны сталі даваць плюсавую5

«Так званая постпенітэнцыярная адаптацыя». Дэпартаваны палітвязень Кірыла Пазняк апублікаваў сваё ФОТА з дочкамі1

У Германіі затрымалі падазраваных у падпале станцыі Starlink у Польшчы. Яны іншаземцы2

У Вільні былы кіраўнік элітнага падраздзялення паліцыі застрэліў віцэ-чэмпіёна Еўропы па кікбоксінгу — бо той сікаў каля дома23

Мінскі дызайнер, які стварыў пухавік з сена, здзівіў яшчэ раз7

У Грэцыі выратавалі 44‑гадовую жанчыну, якая правяла ў моры 20 гадзін

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну19

Таксістка з Таджыкістана насмерць збіла беларуску ў Польшчы — і спакойна пакінула краіну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць