Беларускі, Вы сапраўды ўсё часцей хочаце замуж за кітайца?
«Сіньхуа»: Беларускі ўсё часцей хочуць выйсці замуж за кітайца
18 студзеня на кітайскім афіцыйным інфармацыйным агенцтве «Сіньхуа» з’явілася нататка, чаму японкі і беларускі ўсё часцей выбіраюць сабе ў спадарожнікі кітайскіх мужчын.
«Беларускія прыгажуні хочуць выйсці замуж на Захадзе, але апошнія гады ўсё часцей і часцей гатовыя пабрацца з кітайцамі, бо яны добрыя, не п’юць, займаюцца хатняй гаспадаркай, а ў Кітаі лепшыя перспектывы развіцця», — паведамляе «Сіньхуа».На сайце адзначаецца, што Беларусь — гэта невялікая краіна ва Усходняй Еўропе, багатая дрўнінай. А вось нафту, газ, вугаль даводзіцца імпартаваць з замежжа.
«Аднак гэтая краіна мае іншы рэсурс — прыгажунь», — адзначае аўтар.«Існуе цэлы шэраг злачынных груповак, якія займаюцца продажам беларусак у заходнія краіны». Шмат апавядаецца пра барацьбу Лукашэнкі з «продажам людзей». «Такім чынам, урад Беларусі ставіцца да прыгажосці, як да „стратэгічнага рэсурсу“. Любая гожая жанчына, якая хоча з’ехаць за мяжу мадэллю, павінна атрымаць на гэта дазвол урада».
Насамрэч, паводле звестак з ЗАГСаў за 2011 год шлюбы беларусак і кітайцаў не вельмі распаўсюджаныя, хоць і сустракаюцца.
-
Украінская мадэль згуляла з грузінскім бізнэсменам вяселле ў Канах на 5 мільёнаў еўра. Вядучымі былі Яўген Перлін і Максім Галкін
-
Вандроўнік і бізнэсовец з Мінска за два дні знайшоў сабе праз сацсеткі нявесту — найбольш спадабалася дзяўчына з Расіі
-
«Дзяўчаты, гэта рэальна працуе!» Нявеста Пратасевіча расказала, як прываражыла будучага мужа чырвонымі трусамі
Каментары