Грамадства66

Паўстанец 1863 года Чэрскі: знакаміты географ, імем якога назвалі хрыбет у Сібіры

150-ю гадавіну Паўстання 1863 года адзначаць у Іркуцку — 26 студзеня. На Круглы стол беларусы збяруць таксама іркуцкіх палякаў, літоўцаў, украінцаў.

Гэтымі днямі спаўняецца 150 гадоў з пачатку Паўстання 1863 года. Менавіта ў выніку яго у Іркуцк быў сасланы беларус Ян Чэрскі, які з цягам часу стаўся знакамітым геолагам і географам, што надрукаваў больш за 90 навуковых прац, прысвечаных Байкалу й наваколлю. У выніку імем Чэрскага названы горны хрыбет — гіганцкі, памерам з Беларусь.

Гэтае Паўстанне іншым часам памылкова называюць Польскім. Адсюль усіх удзельнікаў — палякамі.

На самай справе галоўныя баі з царскімі войскамі вяліся якраз у Беларусі. Менавіта тады Кастусь Каліноўскі пачаў выдаваць першую ў гісторыі беларускамоўную газету «Мужыцкая праўда».

Беларусы Іркуцкай вобласці 150-ю гадавіну Паўстання 1863 года адзначаць у Іркуцку — 26 студзеня. Арганізатар сустрэчы — регіянальнае грамадскае аб’яднанне «Іркуцкае таварыства Беларускай культуры імя Яна Чэрскага». На Круглы стол беларусы збяруць таксама іркуцкіх палякаў, літоўцаў, украінцаў, чыноўнікаў, грамадскасць гэтай вобласці Сібіры. Круглы стал збярэцца 26 студзеня, а 16.00 у Гандлёвым цэнтры «Пассаж» на адрасе вуліцы Літвінава, 16, кабінет 301. Назва Круглага стала — «Паўстанне 1863 года: факты і каментары». Уваход вольны.

Кантакт: Алег Рудакоў, тэл. 8-902-17-068-30.

Каментары6

Цяпер чытаюць

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Усе навіны →
Усе навіны

З серады бензін падаражэе на капейку

Зяленскі: Украіна гатовая прыпыніць удары па расійскіх НПЗ, але ёсць умова2

Ва Украіне развіталіся з беларускім добраахвотнікам Віталём «Вітушкам» Трыгубавым8

Пад Магілёвам зацвіло цэлае поле васількоў ФОТАФАКТ6

Пальчыс заявіў, што гэта ён каардынаваў пратэсты 2020 года з Мінска і пісаў планы першых маршаў120

У сераду чакаецца першы мокры снег3

«Вельмі стыльна, вельмі прыгожа знята і вельмі парадавалі тры акцёры». Марціновіч пра «Дзяды» Андрэя Саўчанкі

Уладзімір Някляеў. Мне раптам стаў нямілы родны кут7

«Чаму беларус не вывучыць беларускую мову? Гэта проста лянота». Выдавец Яраслаў Іванюк — пра вышук, КДБ і моўныя войны44

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць