Грамадства11

«Акіян Эльзы» праедзе па Беларусі зь бясплатнымі канцэртамі

Канцэрты пройдуць у розных гарадах з 28 ліпеня да 2 верасьня.

Сотавы аператар Velcom ладзіць вялікую музычную акцыю, у якой паўдзельнічаюць зоркі ўкраінскай і беларускай эстрады.

Канцэрты пройдуць у розных гарадах з 28 ліпеня па 2 верасня. Хэдлайнерам фэстаў у Гродне, Брэсце, Бабруйску, Полацку, Наваполацку і Віцебску будзе знакаміты ўкраінскі гурт «Акіян Эльзы».

У іншых гарадах, сярод якіх ажно 10 раённых цэнтраў, галоўнымі зоркамі стануць «Ляпис Трубецкой», J‑Морс і, магчыма, Крамбамбуля. Поўны склад удзельнікаў вызначыцца праз смс‑галасаванне.

Хай людзі ўбачаць вашымі вачыма
Дасылайце на [email protected] вашы фатаздымкі. Зьмяшчайце народныя навіны. Паведамляйце пра пільныя здарэньні на тэлефоны
(029) 707-73-29,
(029) 613-32-32,
(017) 284-73-29
Хай людзі вас пачуюць!

Velcom выставіў на галасаванне Пятра Елфімава, Топлес, Мэры Попінс, Аляксея Хлястова, Карыяну, Нэма, J‑Морс і Крамбамбулю. Еўрапейскае радыё звярнулася ў кампанію Velcom па тлумачэнні, як прагаласаваць за ўлюбёны гурт. «Абаненты Velcom могуць прагаласаваць за той гурт, які б хацелі ўбачыць у сваім горадзе. На нашым сайце ёсць спіс, адкуль трэба выбіраць, а таксама правілы, як гэта зрабіць. Калі гэты калектыў набярэ найбольш галасоў, то ён будзе ўдзельнічаць у канцэрце»

Прагаласаваць за адзін гурт каштуе ўсяго 40 рублёў, прычым галасаваць можна колькі заўгодна.

Дарэчы, уваход на ўсе канцэрты бясплатны.

Эўрарадыё

Каментары1

Цяпер чытаюць

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Усе навіны →
Усе навіны

Зяленскі ўзнагародзіў Ілана Маска ордэнам Свабоды

ЗША прыпынілі разгляд заяў на іміграцыйныя візы ва ўсім свеце3

У Петрыкаўскім раёне ўвялі каранцін праз успышку АЧС1

Гэтая беларуска так удала парадзіруе беларускіх прапагандыстаў і рускіх лібералаў, што яе відэа ўспрымаюць за чыстую манету ВІДЭА8

У Аршанскім раёне рабочага засыпала зямлёй пры мантажы водаправода

Аляксандр Рыбак паказаў сваю дзяўчыну. Здаецца, усё сур'ёзна19

У Мінску рэстаўруюць найстарэйшы інтэрнат БНТУ на праспекце Незалежнасці

Беларус у Гомелі паказаў, як расіянін прыпаркаваў машыну18

Wizz Air пачаў змагацца з падушкамі для шыі. Можаце развітвацца з вядомым лайфхакам7

больш чытаных навін
больш лайканых навін

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 3532

35 маладых беларусаў і беларусак, за якімі варта сачыць: апублікаваны першы спіс Next 35

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць