Усяго патроху1111

Іспанец прыехаў у Беларусь, ратуючыся ад беспрацоўя

Мігель дэ Рэес прыехаў у Мінск з іспанскага горада Гранада. Яму 27 гадоў. Скончыў універсітэт па спецыяльнасці «перакладчык французскай» і магістратуру па педагогіцы.

— Да таго як прыехаў у Беларусь, я працаваў настаўнікам у дзяржаўнай школе ў Гранадзе. У мяне быў кантракт на год. 23 гадзіны ў тыдзень выкладаў французскую, яшчэ гадзіну траціў на сустрэчу з іншымі настаўнікамі французскай мовы.
На такіх сустрэчах, як правіла, абмяркоўваюць праблемы ў выкладанні і як іх вырашаць. Мы не пішам кожны дзень планы, як настаўнікі ў Беларусі. Адзін вялікі план раз у год складае старшы настаўнік. Мы толькі абмяркоўваем, ці трэба яго мяняць. Таксама раз у адзін-тры месяцы я пісаў справаздачу аб тым, як вучацца школьнікі. Напрыклад, у маім класе быў хлопчык з Калумбіі. Яму было цяжка адаптавацца да новай краіны і знайсці агульную мову з аднакласнікамі. Гэтую праблему я таксама ў справаздачы апісваў.

— Да канца года мой заробак паменшыўся на 10%. Так я зразумеў, што кантракт са мной падаўжаць не будуць.
Усе людзі, якія працуюць у іспанскім дзяржаўным сектары, ведаюць: калі зарплата памяншаецца, значыць, хутка звольняць. Асабліва калі ты малады супрацоўнік. Так усюды. У бальніцах, у гарадской мэрыі… Штогод звальняюць па 10, 20, 30 чалавек…

— Ведаючы, што страчу працу, падумаў, што можна рабіць далей. Знайшоў праект еўрапейскай валанцёрскай службы ў Беларусі і ў кастрычніку мінулага года прыехаў сюды.
Тут я дапамагаю працаваць з дзецьмі ў цэнтры пасляшкольнай адукацыі «Равеснік», выкладаю іспанскую маладым людзям на валанцёрскіх пачатках. У знаёмых беларусаў цікаўлюся, дзе б я тут мог працаваць настаўнікам іспанскай. Яны раяць прыватныя школы. Я ўжо склаў спіс гэтых школ. Бліжэй да восені буду там шукаць працу. Калі знайду, то застануся ў вас. Калі няма, то паеду шукаць працу ў Германію ці Расію. Але не ў Іспанію.

— Я чуў, што ў вас настаўнік зарабляе 200 еўра. Але таксама чуў, што магу зарабляць і 400 еўра. Калі ў мяне будзе такая зарплата, то я застануся.
Разумею, што вялікую частку грошай буду выдаткоўваць на арэнду кватэры. Але я ж не буду тут жыць вечна. Два, тры, чатыры гады… Калі ў Іспаніі няма працы, лепш працаваць за мяжой. Таму што пакуль ты беспрацоўны, губляеш навыкі, а потым ужо нікому не патрэбны.

Каментары11

Цяпер чытаюць

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі66

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Усе навіны →
Усе навіны

Навуковец папярэдзіў пра схаваныя рызыкі для здароўя ад бутыляванай вады1

Сэрвіс Kolobike пачаў распрадаваць свае ровары. Кампанію чакае рэарганізацыя ці ліквідацыя2

Дачка міністра Маркава абвінаваціла Павука ў планаванні серыі тэлефонных тэрарыстычных атак падчас УНС13

З'явілася першае ФОТА Паўла Севярынца пасля вызвалення18

Суд у Екацярынбургу палічыў, што расійскую армію дыскрэдытуе верш Маякоўскага стогадовай даўніны2

Футбаліста, які асуджаў гвалт у 2020‑м і напад на Украіну, прымусілі за гэта каяцца1

Пазняк пра Бабарыку і Калеснікаву: Ніякая турма не пераробіць такіх102

Бабарыка тры хвіліны адказваў на пытанне, чый Крым. Так і не адказаў164

У Аўстраліі кіроўца аўтобуса ўратаваў каалу, якая перабягала дарогу

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі66

Пуцін: Еўрапейскія падсвінкі спадзяваліся пажывіцца на развале Расіі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць