ЗАТ «Беларуская калійная кампанія» (БКК) заключыла пагадненне з індыйскай кампаніяй IPL аб пастаўках хлорыстага калію ў Індыю па цане 427 долараў за тону на ўмовах CFR[ранейшая цана — 490 даляраў], паведамляецца ў
Адгрузка прадукцыі па новай цане пачнецца ў лютым і будзе ажыццяўляцца да студзеня 2014 года. Агульны аб’ём паставак складзе 1 млн. тон.
«Мы вітаем заключэнне новага кантракта з нашымі індыйскімі партнёрамі і мяркуем, што ён будзе садзейнічаць падтрыманню стабільнасці індыйскага рынку, які традыцыйна з’яўляецца для нас важным стратэгічным кірункам», — адзначыў гендырэктар Беларускай калійнай кампаніі Валерый Іваноў.
Паводле яго слоў, падпісанае пагадненне адлюстроўвае інтарэсы і вытворцаў калійных угнаенняў, і імпарцёраў, і канчатковых спажыўцоў прадукцыі — індыйскіх фермераў, якія ўносяць істотны ўклад у развіццё сусветнай сельскай гаспадаркі. «Мы выказваем упэўненасць у тым, што пагадненне, якое з’яўляецца чарговым этапам на шляху аднаўлення попыту на калій, акажа пазітыўны ўплыў не толькі на ўнутраны, але і на сусветны калійны рынак ужо найбліжэйшым часам», — цытуе Іванова
Каментары