Стала вядома, што фактычна 6-гадовы малы загінуў 36 гадоў таму па віне старэйшых дзяцей.
Труп хлопчыка, які амаль суткі адсутнічаў дома, быў знойдзены ў 1976 годзе ў кар’еры тарфяной выпрацоўкі на адлегласці 300 метраў ад вул. Жукава ў Савецкім раёне Гомеля. Згодна з заключэннем
Як паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК РБ па Гомельскай вобласці Марыя Крываногава, абставіны гібелі дзіцяці ўдалося высветліць
Прайграў, натуральна, малодшы. Пасля чаго, паводле ўмоваў, прызначаных старэйшымі на некалькі гадоў таварышамі, яму трэба было прайсці выпрабаванне. А менавіта выбрацца з кар’ера, у той час як пераможцы будуць скідваць яго назад.Задача, улічваючы расстаноўку сіл, фактычна нерэальная.
Пасля чарговай няўдалай спробы малы зноў скаціўся па схіле на дно і, расплакаўшыся, лёг на халодную зямлю. Відавочна, на знак пратэсту. Аднак на хлапчукоў гэты дэманстратыўны жэст не падзейнічаў. Яны не збіраліся спускацца і дапамагаць ахвяры сваёй жорсткай гульні. Пастаяўшы яшчэ трохі і зразумеўшы, што працягу шоу не будзе, яны начыста страцілі цікавасць і проста сышлі.
Знясіленае дзіця, што так і не здолела выбрацца наверх, памерла ад пераахаладжэння на дне кар’ера.
Судовага працэсу не будзе. Заканадаўствам яшчэ з савецкіх часоў, як, зрэшты, і дзейным, прадугледжанае наступленне крымінальнай адказнасці з 14 гадоў. На той момант ні адзін з удзельнікаў дзікай забавы гэтага ўзросту не дасягнуў.
Каментары