Галоўнага трэнера барысаўскага БАТЭ Віктара Ганчарэнку трывожаць дзеянні каманды ў атацы. Пра гэта ён заявіў
Ганчарэнка растлумачыў, што яго падапечныя не змаглі забіць у двух апошніх спарынгах: з балгарскім «Літэксам» [0:0] і малдаўскім «Мілсамі» [0:0].Пры гэтым ён панаракаў на траўмы Паўла Няхайчыка і Ільі Алексіевіча, гэтыя гульцы «ўнеслі б якасную разнастайнасць у атакі».
«Як заўсёды, працавалі ў добрых умовах — гэта ўжо само самой зразумела, — адзначыў трэнер.— Працягваем набіраць форму: у каманды з’явіліся сіла, думка, рух. Нядрэнна выглядаем на працягу 90 хвілін. Можна сказаць, усё, што запланавалі на гэты збор, выканалі. Калі на першым большы ўхіл рабілі на адпрацоўку абарончых дзеянняў, то цяпер займаліся атакоўцамі».
Ганчарэнка адмовіўся каментаваць кандыцыі лідара БАТЭ Аляксандра Глеба:«Не зусім правільна ацэньваць кожнага паасобку. Футбалісты пераносяць нагрузкі
Трэнер нядобра адазваўся пра сыход з каманды іспанскага трэнера па фізпадрыхтоўцы Хасэ Пастара Верчылі:«Застаўся непрыемны асадак. Калі Пепе хацеў сысці, пра гэта трэба было гаварыць у снежні, а не пасля таго, як ён прадоўжыў кантракт з БАТЭ, прайшоў першы збор. Але кожны сам выбірае свой шлях. Я не маю права нікога судзіць. А для нас жыццё працягваецца. Калі чалавек доўга працуе з табой, то ўжо на ўзроўні падсвядомасці ведаеш, на кім якія абавязкі. Ты ўпэўнены ў гэтых людзях — тыя ж іспанцы добра ведалі сваю справу і дасканала яе выконвалі. З іншага боку, у нас кваліфікаваны трэнерскі штаб. Мы пераразмеркавалі фронт работ з Аляксандрам Ермаковічам і Аляксеем Багам. Напэўна, спачатку была пэўная нацягнутасць, але потым, лічу, мы яе ліквідавалі».
14 і 21 лютага ў Гродне і Стамбуле БАТЭ правядзе матчы 1/16 фіналу Лігі Еўропы УЕФА супраць турэцкага «Фенербахчэ».
Цяпер чытаюць
Пагражаў вайскоўцам раскрыць, хто з іх гомасэксуал, каб выпытаць сакрэты і прадаць Украіне. Вось за што адыёзны функцыянер БРСМ атрымаў 17 гадоў калоніі
Каментары