Свет11

Прэзідэнт Латвіі падпісаў закон аб пераходзе на еўра

Прэзідэнт Латвіі Андрыс Берзінш абвясціў Закон аб увядзенні еўра. Афіцыйнае паведамленне аб гэтым апублікавана ў газеце Latvijas Vēstnesis.

Абвяшчэнне прэзідэнтам — неабходны элемент працэдуры ўступлення закона ў сілу. Латвійскі прэзідэнт мае магчымасць не абвяшчаць закон, а вярнуць яго на паўторны разгляд у парламент.

Закон быў канчаткова прыняты Соймам 31 студзеня пасля шматгадзінных дэбатаў і закліку прэм’ер-міністрам Валдзісам Дамброўскісам аб неабходнасці ставіцца да галасавання адказна.

Закон аб увядзенні еўра рэгулюе перыяд адначасовага абарачэння лата і еўра, а таксама парадак абмену валют і іншыя пытанні. У дакуменце ўстаноўлена, што Латвія пераходзіць на еўра з 1 студзеня 2014 года.

Прадугледжаны двухтыднёвы перыяд адначасовага выкарыстання латаў і еўра, калі наяўныя разлікі можна будзе рабіць у абедзвюх валютах, але рэшта будзе выдавацца ўжо толькі ў еўра. Таксама і банкаматы будуць выдаваць грошы толькі ў еўра.

Абменьваць латы на еўра без абмежаванняў у прыватных банках можна будзе на працягу шасці месяцаў, а ў Банку Латвіі — пастаянна.
У месцах, дзе няма банкаўскіх філіялаў, абмен будзе ажыццяўляцца на пошце. На банкаўскіх рахунках грошы аўтаматычна будуць канвертаваны ў еўра.

Каментары1

Цяпер чытаюць

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Усе навіны →
Усе навіны

Жанчына пасля сваркі з мужам пагражала падпаліць сябе і дом1

Бабарыка расказаў, што будзе рабіць далей70

Мінчанка выявіла ў продажы смажаную рыбу з цвіллю

Ціханоўская сустрэлася з Бабарыкам і Калеснікавай28

Мінчук дзве гадзіны дыктаваў махлярам коды з СМС, а потым здзівіўся, што ўсе яго грошы спісаліся2

З’явілася відэа, як мінскія камунальнікі незвычайна абаранялі пешаходаў ад падзення ледзяшоў з дахаў дамоў2

Дальнабойшчыкі зарабляюць шмат, але калі ідуць на пенсію або па крэдыт, то выяўляецца, што не ўсё так радасна6

У Польшчы знайшлі сабаку, які згубіўся ў Беларусі. Здаецца, ён сам перайшоў мяжу па замерзлай рацэ2

Трамп заклікаў Украіну стаць больш згаворлівай10

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Лукашэнка пераабуўся: Позна ўвечары Мінск пагрузілі ў цемру. Навошта? Я ж ад вас гэтага не патрабаваў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць