Культура66

Кіраўніком ПЭН-Цэнтра пераабралі паэта Андрэя Хадановіча

Ягоным першым намеснікам стаў Павал Анціпаў.

Сход ПЭН-Цэнтра адбыўся 17 лютага ў Мінску ў «Галерэі Ў».
Ён пачаўся з уручэння традыцыйнай прэміі імя Францішка Багушэвіча. Сёлета яе атрымалі два гісторыкі: гарадзенец Алесь Краўцэвіч і Уладзімір Ляхоўскі. Ляхоўскі напісаў кнігу «Ад гоманаўцаў ды гайсакоў. Чыннасць беларускіх маладзёвых арганізацый у 2-й палове XIX ст. — 1-й палове XX ст. (да 1939 г.)», а Краўцэвіч — кнігу «Гедымін (1316–1341). Каралеўства Літвы і Русі».
«Пагоня побач! Будзем жыць!» — так скончыў сваю кароткую прамову Уладзімір Ляхоўскі.
Ён расказаў некалькі гісторый, якія раскапаў у часе працы над сваёй кнігай. Напрыклад, аб шляху беларускага педагога Станіслава Любіча-Маеўскага да нацыянальнага самаўсведамлення. Ён вяртаўся з вучобы ў Кракаве, і на мяжы царскі мытнік... загаварыў з ім па-беларуску. Гэта была шокам і стала штуршком да ментальнай рэвалюцыі ў Любіча-Маеўскага. Выснова Ляхоўскага: трэба рабіць беларускую справу, і гэтае насенне дасць свой плён.

Перакладчык і публіцыст Пятро Садоўскі заклікаў да больш актыўнай дзейнасці ў абарону свабоды слова і грамадзянскіх правоў пісьменнікаў і журналістаў.
Андрэй Хадановіч запярэчыў, што арганізацыя не павінна ўцягвацца ў палітычную дзейнасць. Садоўскі таксама раскрытыкаваў творчасць групы маладых літаратараў за эпатажнасць і безгустоўнасць — у тым ліку тых, кім апекаваўся Хадановіч.

Старшынём арганізацыі пераабраны паэт Андрэй Хадановіч, ён атрымаў за 62 галасы пры двух супраць. Першым намеснікам стаў малады літаратар Павал Анціпаў.

Сярод дасягненняў арганізацыі Хадановіч назваў ажыўленне літаратурнага жыцця, павелічэнне колькасці літаратурных прэмій і павелічэнне перакладаў з беларускай мовы ў Еўропе.

Акрамя іншых рашэнняў, ПЭНаўцы пастанавілі перадаць 2 мільёны рублёў са сваіх складак на лекаванне вачэй літаратара са Скідаля Алеся Чобата.

Каментары6

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Усе навіны →
Усе навіны

Як Бэнксі ўсталяваў статую ў цэнтры Лондана і што яе чакае

Беларускі тхэквандыст упершыню ў гісторыі выканаў удар з развароту на 540 градусаў ВІДЭА6

Свіслацкая раёнка паспрабавала прапіярыць кіраўніка райвыканкама — атрымалася як заўсёды7

Зяленскі анансаваў рэформу УСУ: заробкі пехацінцаў вырастуць да 9 тысяч даляраў5

Трамп абвясціў новую гандлёвую вайну Еўропе13

Жыхар Гаагі рыхтаваў замах на дзвюх прынцэс Нідэрландаў — Амалію і Алексію

Турагенцтвы паведамляюць пра адмену рэйсаў у Тайланд. Магчыма, гэта рэха вайны ў Іране

Ціханоўская, Бабарыка і Калеснікава разам спелі на 75‑годдзі Уладзіміра Цэслера31

У Магілёве ў парку атракцыёнам забіла 18‑гадовага работніка. Трапіла па галаве14

больш чытаных навін
больш лайканых навін

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну9

У Полацкім манастыры трагедыя — спалілі жанчыну

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць