Здарэнні11

У Мінску ліквідаваны падпольны цэх па вытворчасці каўбасных вырабаў

Як паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама, прадпрыемства па вытворчасці варанай каўбасы 50-гадовы мінчанін вырашыў адкрыць у 2007 годзе разам з жонкай.

З гэтай мэтай былі арандаваныя памяшканні сталовай аднаго з прамысловых прадпрыемстваў па вуліцы Казінца, дзе і было размешчана неабходнае абсталяванне.
Аднак пра санітарныя ўмовы прадпрымальнікі забыліся, дый да тэхналогіі вытворчасці ставіліся нядбайна — яшчэ з 2011 года дазвол на вытворчасць каўбасы закончыўся. Прадаўжаць жа яго не спяшаліся.

Нягледзячы на шматлікія патрабаванні санэпідстанцыі паказаць ім вытворчыя цэхі, уладальнікі прадпрыемства дыпламатычна адмаўляліся, матывуючы гэта нібыта распачатай канструкцыяй. Такім чынам, прадпрымальнікі працягвалі рэалізоўваць каўбасны прадукт на тэрыторыі сталіцы.

У аддзел па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Кастрычніцкага РУУС паступіла аператыўная інфармацыя аб незаконнай дзейнасці падпольнага цэха. Аператыўнымі супрацоўнікамі сумесна з прадстаўнікамі санітарнай службы была выяўлена адсутнасць элементарных норм выканання гігіены. Раскіданыя харчовыя адходы, забруджаная тара і ўсюды бруд. Карціну дапоўнілі інгрэдыенты прыгатавання каўбасы, натуральнымі ў якіх былі толькі свіныя скурка і вотруб’е.

Апрача таго, было ўстаноўлена, што мясны прадпрымальнік указваў няправільныя тэрміны захоўвання прадукцыі, дабаўляючы тры лішнія дні.

Зараз праверка працягваецца, а прадпрымальніка чакае штраф ад службы санітарнага кантролю.

Каментары1

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Усе навіны →
Усе навіны

12 выпускнікоў ЕГУ і іх выкладчыкі стварылі ў Вільні «Тэатр 21»

«6850 рублёў — норм?» Кліентка каршэрынгу паскардзілася на велізарны штраф пасля ДТЗ. Што адказалі ў кампаніі

Рубіа: Без дапамогі ЗША Украіны не было б5

Стаць акадэмікам можна будзе толькі з дазволу Рады бяспекі21

Трагедыя на Лагойскім тракце: з акна шматпавярховіка выпаў чалавек у балаклаве і павіс на тросе4

«Абарот — каля $100 мільёнаў». Алесь Мухін расказаў пра бізнэс і заробкі на «Што? Дзе? Калі?»3

Выбухоўку для расійскіх дыверсій у Еўропе перавозілі агенты-беларусы — WSJ з крыніц у спецслужбах11

Кушнер агучыў патрабаванне Трампа да Кіева спыніць удары па расійскіх НПЗ6

Андрэй Пачобут стаў «Асобай года» ў Польшчы2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію88

Малодшы сын Сахашчыка абвешчаны зніклым без вестак. Выглядае, ён ваяваў за Расію

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць